Больш за палову аўтамабіляў у Беларусі не мае допуску да ўдзелу ў дарожным руху — “Белтэхагляд”

11 чэрвеня, Позірк. 52,9% аўтамабіляў у Беларусі не мае спецыяльных дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, паведамляе УП “Белтэхагляд”.
Як адзначаецца, на 1 чэрвеня 2026 года ў краіне было зарэгістравана 4.506.148 транспартных сродкаў. Колькасць дзеючых дазволаў (тэхагляд) складала 2.126.558.
“Для супастаўляльнага аналізу прывядзем даныя па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. На тую ж дату заключана 2.789.954 дзеючыя дагаворы. Гэта на 663 тыс. (або на 23, 8%) больш, чым колькасць дзеючых дазволаў на допуск. Такім чынам, значная частка аўтаўладальнікаў афармляе страхоўку, баючыся фінансавых наступстваў ДТЗ, але пры гэтым ігнаруе кантроль тэхнічнай спраўнасці ўласных аўтамабіляў”, — канстатуе “Белтэхагляд”, удакладняючы, што “не ўсе транспартныя сродкі знаходзяцца ў актыўнай эксплуатацыі (пэўная іх частка размешчаная на стаянках, чакае рамонту або падлягае спісанню)”.
“Нават калі зыходзіць з рэалістычнай ацэнкі, згодна з якой штодня на дарогі выязджае каля 3–3,5 млн аўто, доля эксплуатаваных без дзеючага допуску застаецца трывожна высокай — каля 30–40%”, — гаворыцца ў паведамленні.
Не “абстрактнымі рызыкамі”, а “рэальнымі прычынамі ДТЗ” спецыялісты назвалі няспраўныя тармазныя сістэмы, зношаныя шыны, непаладкі ў рулявым кіраванні або непрацуючыя светлавыя прыборы.
Паводле звестак “Белтэхагляду”, у траўні 2026-га было выдадзена 174.709 дазволаў (+0,2% да аналагічнага перыяду мінулага года), у тым ліку фізічным асобам — 153.046 (87,6% ад агульнай колькасці).
У дачыненні да электрамабіляў аформлена 3.238, для транспартных сродкаў, занятых у камерцыйных перавозках пасажыраў, — 6.923.
Раней “Позірк” паведамляў, што за 2025 год было выдадзена 1.761.808 дазволаў (1.510.315; +16,7% да 2024-га).
Кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме адмысловымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.
Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб штраф за кіраванне транспартам без тэхагляду можа дасягаць трох базавых велічынь (135 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (450 рублёў).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ дзяцей павялічылася за год на 18,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць пацыентаў з упершыню дыягнаставанай наркаманіяй і таксікаманіяй вырасла ў Беларусі за пяць гадоў на 20,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ беларускіх эпідэміёлагаў “вялікую занепакоенасць” выклікаюць вірусныя дыярэі — загадчыца аддзялення РЦГЭіГЗМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



