Лукашэнка скардзіўся Пуціну на нядобрасумленную канкурэнцыю — Круты

6 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка “абазначыў яму праблему нядобрасумленнай канкурэнцыі на рынку прамысловых тавараў і машынабудаўнічай прадукцыі”, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты.
Паводле яго, на рынках Беларусі і РФ “ёсць дэмпінгавыя пастаўкі, ёсць вытворчасці, якія дублююцца”: “Працэсы, якія адбываюцца ў апошнія тры гады, ствараюць вельмі сур’ёзнае напружанне для нашых традыцыйных вытворцаў, мы бачым пэўнае прасяданне рынку”.
Лукашэнка і Пуцін апошні раз праводзілі перамовы ў Маскве 25 верасня.
29 верасня міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў патлумачыў падзенне продажу беларускай прамысловай прадукцыяй на расійскім рынку тым, што за апошнія гады “расійская эканоміка забяспечыла сябе тэхнікай”. У Мінпраме мяркуюць, што попыт адновіцца да 2027 года.
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”, якое выйшла ў эфір 28 верасня, адзначыў, што галіна машынабудавання “зазнае значныя цяжкасці”: “Мы гістарычна заўсёды былі нацэлены перш за ўсё на расійскі рынак. І, вядома, сітуацыя на рынку нашага бліжэйшага і найбуйнейшага партнёра не можа не адбівацца”.
Прамысловая вытворчасць у Беларусі ў студзені — жніўні 2025 года ў бягучых цэнах склала 136,6 млрд рублёў — на 0,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га.
У студзені 2025-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 2,9%, далей ён працягнуў запавольвацца (у студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%, студзені — траўні — 1%, студзені — чэрвені і студзені — ліпені — на 0,3%).
Такім чынам, пасля 11-месячнага запаволення росту прамысловач вытворчасць перайшла да падзення.

- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЛукашэнка скардзіўся Пуціну на нядобрасумленную канкурэнцыю — Круты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка