Мінск 16:02

Прадстаўнік МЗС Латвіі выказаўся за ізаляцыю і пастаянны ціск на рэжым Лукашэнкі

Улдзіс Мікутс (у цэнтры)
Фота: акаўнт Улдзіса Мікутса ў Х

10 кастрычніка, Позірк. “Рэжым Лукашэнкі садзейнічае вайне Расіі і пагражае рэгіянальнай бяспецы. Наш падыход зразумелы: ізаляцыя і пастаянны ціск, уключаючы жорсткія санкцыі”. Такую заяву зрабіў дырэктар дэпартамента двухбаковых стасункаў МЗС Латвіі Улдзіс Мікутс па выніках круглага стала “Беларускае грамадства пад ценем мілітарызацыі”.

Мерапрыемства прайшло 9 кастрычніка ў рамках Рыжскай канферэнцыі — 2025. Яго арганізавалі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Эстоніі і Латвіі, Інстытут даследаванняў бяспекі імя Касцюшка, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, аб’яднанне BelPol.

Удзельнікі абмеркавалі паскораную мілітарызацыю Беларусі і яе наступствы для грамадства і рэгіёна, а таксама ўплыў на эканоміку, адукацыю, прапаганду і дынаміку міграцыі.

Канферэнцыя працягнецца тры дні, да 11 кастрычніка.

Падзяліцца: