У парламенце Шры-Ланкі створаная група сяброўства з Беларуссю

11 кастрычніка, Позірк. Група сяброўства з Беларуссю створаная ў парламенце Шры-Ланкі. Рашэнне прынятае на кастрычніцкім пасяджэнні заканадаўчага органа гэтай краіны, у якім узяў удзел амбасадар Беларусі ў Індыі і Шры-Ланцы па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько.
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, на пасаду адказнага сакратара гэтай групы абраны выпускнік Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Патманатан Сатыялінгам.
Адзначаецца, што 9 кастрычніка Касько перадаў спікеру ланкійскага парламента Джагат Вікрамаратне запрашэнне наведаць Беларусь у складзе дэлегацыі, якое накіравала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.
Бакі падкрэслілі “высокі ўзровень супрацы па шырокім спектры напрамкаў”, абмеркавалі “перспектывы нарошчвання ўзаемадзеяння ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і альтэрнатыўнай энергетыкі”.
10 кастрычніка дыпламат з Беларусі абмеркаваў з намеснікам міністра транспарту, аўтамабільных дарог, партоў і грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі Капілай Перэрай “шэраг актуальных пытанняў супрацы ў сферы грамадзянскай авіяцыі”.
“Кіраўнік беларускай дыпмісіі адзначыў, што адкрыццё з кастрычніка 2025 года прамых чартэрных авіярэйсаў з Беларусі ў Шры-Ланку з’яўляецца знакавай падзеяй напярэдадні святкавання 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж краінамі, — гаворыцца ў паведамленні. — Бакі пагадзіліся, што неабходна рухацца далей у гэтым кірунку і выйсці ў найбліжэйшы час на падпісанне Пагаднення аб паветраных зносінах, якое дасць магчымасць запусціць рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Каломба”.
Афіцыйны Мінск мяркуе, што “гэта створыць камфортныя ўмовы для падарожжаў грамадзян і стане дадатковым стымулам для развіцця супрацы ў адукацыйнай, турыстычнай і эканамічнай сферах”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ўсталяваныя 20 лістапада 2000 года.
Паводле даных на сайце амбасады Беларусі ў Індыі, у 2021 годзе тавараабарот са Шры-Ланкай вырас да 39,6 млн долараў (+23,7%), беларускі экспарт павялічыўся да 31 млн (+27,2%), імпарт — да 8,5 млн долараў (+13%). Асноўная экспартная прадукцыя ў Шры-Ланку — калійныя ўгнаенні.
Актуальных даных пра ўзаемны гандаль на сайце амбасады не прадстаўлена.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка