Полк Каліноўскага перайшоў да калегіяльнага кіравання, Шурмей прызначаны адказным за “актывізацыю палітычнай дзейнасці”

12 кастрычніка, Позірк. Пра змены ў “структуры і дзейнасці” палка імя Кастуся Каліноўскага паведаміў 12 кастрычніка камандзір падраздзялення Павел Шурмей (пазыўны “Дзядзька”).
“Полк становіцца больш тэхналагічным і канчаткова пераходзіць да калегіяльнай мадэлі кіравання”, — адзначыў Шурмей у відэароліку, апублікаваным у тэлеграм-канале ПКК.
Ключавыя рашэнні ў ПКК, паводле яго слоў, “цяпер прымае рада камандзіраў”.
“Для развіцця нацыянальна-вызвольнага руху радай камандзіраў прынятыя наступныя стратэгічныя рашэнні. Заснаваны ветэранскі рух — грамадская арганізацыя “Каліноўцы”, яго афіцыйным прадстаўніком з’яўляецца Ян Мельнікаў. Другое: для актывізацыі палітычнай дзейнасці часовым прадстаўніком нашага руху вызначаны я”, — сказаў Шурмей.
Аб рэформах у ПКК Шурмей раней паведамляў неаднаразова. У прыватнасці, у лістападзе 2024 года ён заявіў: “Наша агульная мэта — вызваленне Радзімы праз перамогу Украіны, — сказаў ён. — Гэтая самая галоўная мэта для некаторых людзей [у палку] ператварылася нават не ў бізнес-ідэю, а ў [ідэю аб] уласнай ПВК (прыватнай ваеннай кампаніі. — “Позірк”.)”.
Пра тое, што Шурмей выконвае абавязкі камандзіра палка, стала вядома 7 ліпеня 2024-га.
Раней ім кіраваў Дзяніс Прохараў (“Кіт”).
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК спачатку “экстрэмісцкім фарміраваннем”, а затым “тэрарыстычнай арганізацыяй”.
49-гадовы Павел Шурмей — удзельнік Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў у спаборніцтвах па акадэмічным веславанні.

- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаМінфін выступае за павышэнне тарыфаў на пасажырскія перавозкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля пяці дзён спакою Літва зноў зафіксавала спробы незаконна перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка