Праз непагадзь парушана электразабеспячэнне ў 37 населеных пунктах Віцебскай вобласці

12 кастрычніка, Позірк. У 37 населеных пунктах Віцебскай вобласці парушана электразабеспячэнне праз непагадзь 12 кастрычніка, паведамляе тэлеграм-канал мясцовага аблвыканкама.
“Складаныя ўмовы надвор’я з моцным парывістым ветрам і багатымі ападкамі” названыя прычынай “парушэнняў у працы электрасеткавага комплексу”.
Больш за ўсё пацярпеў Пастаўскі раён, дзе “праз ўзніклыя адключэнні абвешчаны асаблівы рэжым працы”.
“У ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічаныя чатыры брыгады, 20 чалавек, чатыры адзінкі тэхнікі. Пры неабходнасці будзе прыцягнуты дадатковы персанал і спецтэхніка. Асноўная прычына адключэнняў — паваленыя на лініі электраперадачы дрэвы і галінкі, якія выклікалі абрывы і пашкоджанні правадоў”, — адзначае аблвыканкам.
Заяўляецца, што прадпрыемствам “Віцебскэнерга” “зробленыя ўсе неабходныя дзеянні для арганізацыі аднаўлення электразабеспячэння спажыўцоў у максімальна кароткія тэрміны”.
Аб наступствах непагадзі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях паведаміла прэс-служба МНС.
“Сёння ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў выніку праходжання парывістага ветру 15–20 м/с у аграгарадку Светласельскі і пасёлку Шуміліна (Віцебская вобласць) пашкоджаныя дахі чатырох шматкватэрных жылых дамоў і балконы яшчэ ў двух дамах, адзін аўтамабіль. Зафіксавана падзенне аднаго дрэва”, — адзначае ведамства.
У Шумілінскім раёне працуюць супрацоўнікі мясцовага аддзела МНС, выкарыстоўваюцца дзве адзінкі тэхнікі і “12 чалавек жыллёва-камунальнай службы”.
У Наваполацку зафіксавана падзенне аднаго дрэва, у Докшыцкім раёне — двух.
“Паводле аператыўных звестак, у Крупскім раёне Мінскай вобласці пашкоджаныя дахі трох прыватных і двух шматкватэрных жылых дамоў, аднаго адміністрацыйнага будынка. Зафіксавана шэсць выпадкаў падзення дрэў у Барысаўскім, Валожынскім, Пухавіцкім і Смалявіцкім раёнах”, — паведамляе МНС.
Паводле аператыўнай інфармацыі ведамства, пацярпелых няма. Работнікі МНС “праводзяць работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў”.
У выніку шквалістага ўзмацнення ветру на тэрыторыі Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць) разбураны будынак цялятніка ў вёсцы Старая Радча.
“Пад заваламі апынуліся жывёлы, якія знаходзіліся ў будынку. Ратавальнікамі разам з работнікамі фермы і найбліжэйшых гаспадарак з-пад канструкцый эвакуявана 75 цялят, яны не пацярпелі”, — удакладняецца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ветрам пашкоджаныя дахі пяці сельскагаспадарчых і вытворчых аб’ектаў.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


