Ціханоўская падзякавала ўсім, хто працуе над “вызваленнем невінаватых з турмаў Лукашэнкі”

15 кастрычніка, Позірк. Усім, хто працуе “над вызваленнем невінаватых з турмаў Лукашэнкі“, падзякавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Яна выказала ўдзячнасць намесніку міністра замежных спраў Польшчы Марцыну Басацкаму і намесніку спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джону Коўлу.
“Кожнае вызваленне — гэта перамога гуманізму, — падкрэсліла палітык. — Мы глыбока цэнім намаганні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго каманды па выратаванні закладнікаў рэжыму“.
Паводле слоў Ціханоўскай, усе палітвязні павінны быць вызваленыя, а рэпрэсіі ў Беларусі неабходна спыніць.
Раней у гэты дзень Басацкі паведаміў, што Коўл “дамовіўся аб наступных траншах вызвалення палітычных зняволеных“ у Беларусі. Дамоўленасць, паводле слоў дыпламата, тычыцца вызвалення “з рук Лукашэнкі” супрацоўнікаў тэлеканала “Белсат” і польскіх грамадзян.
2 лютага 2025 года ў выніку непублічных перамоваў у Мінску намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафера Сміта і прадстаўнікоў беларускіх уладаў былі вызваленыя і адпраўленыя ў Літву палітвязні Андрэй Кузнечык (супрацоўнік “Радыё Свабода“), Алена Маўшук, а таксама асуджаны ў рамках палітычна матываванай справы амерыканскі і ўкраінскі грамадзянін Мікалай Шугаеў.
21 чэрвеня ў беларускай сталіцы адбыліся перамовы Лукашэнкі і спецыяльнага прадстаўніка Трампа па Украіне Кіта Келага. Неўзабаве пасля гэтага на волю адпусцілі і дэ-факта выслалі з краіны 14 чалавек, пераважна палітвязняў, у тым ліку відэаблогера Сяргея Ціханоўскага — мужа Святланы Ціханоўскай.
52 зняволеных, у тым ліку 40 палітычных, было вызвалена 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкі. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны.
Адзін з вызваленых — апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч — адмовіўся эміграваць у Літву, куды павезлі групу, і вярнуўся на беларускую тэрыторыю.
28 верасня стала вядома, што намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джон Коўл не выключае вызвалення ў найбліжэйшай будучыні праваабаронцы, палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



