У Брэсцкай вобласці маці і бацьку траіх дзяцей пазбавілі бацькоўскіх правоў

23 кастрычніка, Позірк. У Брэсцкай вобласці маці і бацька пазбаўленыя бацькоўскіх правоў на траіх дзяцей, паведамляе прэс-служба абласной пракуратуры.
Паводле інфармацыі ведамства, адпаведны іск у суд падала Баранавіцкая міжраённая пракуратура.
Адзначаецца, што ў лютым 2025 года дзеці былі прызнаныя асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне і адабраныя ў бацькоў.
Яшчэ ў 2021 годзе былі вызначаныя крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей (СНС). Праверкі паказалі, што дзеці неаднаразова знаходзіліся ў сваякоў маці, паколькі бацькі фактычна самаўхіліліся ад выхавання і ўтрымання непаўналетніх. Сцвярджаецца, што дома не было ежы, бацькі не клапаціліся пра адукацыю дзяцей, не займаліся іх развіццём.
З прычыны прагулаў на працы ў бацькоў назапасілася запазычанасць па кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей — больш за 5,7 тыс. рублёў.
Пры гэтым мужчына двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за катаванне жонкі: у 2022 і 2025 гадах.
Калі бацька сямейства адбываў арышт, паводзіны маці наладжваліся, але з яго вяртаннем у жыццё жанчыны стаўленне да дзяцей стварала пагрозу для іх жыцця, канстатавала пракуратура.
Падчас знаходжання дзяцей на дзяржзабеспячэнні бацькі практычна не наведвалі іх. Маці не скончыла курс кансультацый з псіхолагам, бацька ад іх ухіліўся. Ён таксама амаль не падтрымлівае сувязь з дзецьмі.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2024 годзе 3.155 чалавек было пазбаўлена ў Беларусі бацькоўскіх правоў — на 28,7% больш, чым у 2021-м (2.452).
Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў бацькоў ва ўзроставай групе больш за 41 год: +46,8% (з 718 да 1.054) і 18–24 гадоў: +46,3% (з 95 да 139).
Колькасць дзяцей, бацькі якіх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, павялічылася за названы перыяд на 32,7% (з 2.980 да 3.955).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВайна супраць Еўропы можа распачацца ў 2027–2030 годах, у Беларусі да яе ўжо рыхтуюць дзяцей — BelPol (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ трэцім квартале доля занятых у эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросце склала 85,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка