Кілеру “банды Марозава” прад’яўлена абвінавачванне ў забойствах, учыненых у 90-я — СК

29 кастрычніка, Позірк. Кілеру “банды Марозава” прад’яўлена абвінавачванне ў наўмысным забойстве двух або больш асоб з асаблівай жорсткасцю або спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей, паведамляе Следчы камітэт.
Адзначаецца, што мужчына ў сакавіку 2025 года быў экстрадаваны ў Беларусь з Казахстана, дзе ён хаваўся па падробленых дакументах. Таксама пражываў у Расіі.
Паводле даных следства, затрыманы ўваходзіў у склад злачыннай арганізацыі з 1994 года і выконваў ролю “штатнага кілера” — датычны да здзяйснення не менш чым двух рэзанансных забойстваў, учыненых у перыяд “крымінальных войнаў” 90-х гадоў.
Па шэрагу злачынстваў, у якіх абвінавачваецца затрыманы, скончыліся тэрміны даўнасці, у сувязі з чым крымінальны пераслед па гэтых эпізодах спынены. Сярод іх: удзел у бандзе і злачыннай арганізацыі, незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, разбоі.
“Мужчына дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю і цынізмам, выконваючы заказы лідараў злачыннай групоўкі. Першае забойства датуецца 1994 годам. Тады фігурант прывабіў сваіх сяброў з Вільнюса ў Гомель, дзе ўдзельнікі “банды Марозава”, прадставіўшыся супрацоўнікамі міліцыі, здзекаваліся з пацярпелых, патрабуючы даць цікавую для іх інфармацыю. Разумеючы, што метад не працуе, яны забілі дваіх гасцей і, загрузіўшы целы ў аўтамабіль, разам з яшчэ жывымі замежнікамі прывезлі на бераг ракі Сож. Там, прывязаўшы да іх металічныя тракі, кінулі ў раку. З двума жывымі гасцямі паступілі так сама”, — паведамляе СК.
Адзначаецца, што банда адрознівалася “асаблівай жорсткасцю і беспрынцыповасцю” ў дасягненні сваіх мэтаў. Следчыя высветлілі, што матывам здзяйснення забойстваў удзельнікамі банды часта быў “перадзел сфер уплыву ў крымінальным асяроддзі”. Увосень 1997 года ўдзельнікі “банды Марозава” расстралялі аўтамабіль крымінальнага аўтарытэта. У выніку перастрэлкі загінулі тры чалавекі, у тым ліку аднагадовае дзіця.
5 траўня 2022 года набыў моц прыгавор у дачыненні да Сяргея Дзербянёва — аднаго з верхаводаў “банды Марозава”, кіраўніка “службы бяспекі” групоўкі.
Як паведамляла Генеральная пракуратура, Дзербянёў прызнаны вінаватым у наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю дзвюх і больш асоб для утойвання іншага злачынства. 1 студзеня 2022 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Дзербянёў хаваўся ад следства больш за 15 гадоў. Яго затрымалі ўлетку 2019 года ва Уладзівастоку (Расія), дзе ён пад чужым імем працаваў ахоўнікам на мясцовым прадпрыемстве.
Банда “марозаўцаў” дзейнічала ў Гомельскай вобласці з пачатку 1990-х да 2004 года. Яе члены ўчынілі больш за 100 злачынстваў, у тым ліку каля 20 забойстваў. Назву банда атрымала па прозвішчы свайго лідара Сяргея Марозава.
“Марозаўцаў” асудзілі ў снежні 2006 года. Кіраўнікоў банды — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанку — прыгаварылі да смяротнага пакарання. Астатнія злачынцы атрымалі ад 3 да 20 год пазбаўлення волі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



