У Літве выяўленыя тры метэазонды, праз якія прыпыняў працу аэрапорт у Вільнюсе

31 кастрычніка, Позірк. Тры метэазонды з кантрабандай выяўленыя ў Літве пасля таго, як 30 кастрычніка з 20:10 да 22:43 паводле мясцовага часу (з 21:10 да 23:43 паводле беларускага) быў закрыты аэрапорт у Вільнюсе, паведамляе партал Delfi.
Як адзначыў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (НЦКК) Вілмантас Віткаўскас, усяго радары зафіксавалі больш за дзесяць “адзнак”, як мяркуецца звязаных з аэрастатамі.
“У параўнанні з лічбамі, якія ў нас былі на мінулым тыдні, гэта вельмі мала”, — падкрэсліў Віткаўскас.
Паводле слоў дарадцы Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Гедруса Мішуціса, напярэдадні ўвечары ў Варэнскім раёне выяўленыя два метэазонды з цыгарэтамі, яшчэ адзін у той жа вечар выявілі супрацоўнікі паліцыі ў Вільнюсе.
Усе тры грузы “перададзеныя памежнікам, якія праводзяць папярэднія расследаванні па фактах выяўлення падобных знаходак“, сказаў прадстаўнік САДМ.
На паўсутак былі затрыманыя асобныя авіярэйсы ў Вільнюс пасля чарговага закрыцця аэрапорта з-за фіксацыі ў паветранай прасторы Літвы зондаў меркавана з кантрабанднымі цыгарэтамі.
Аэрапорт не працаваў менш за тры гадзіны, яго кіраўніцтва папярэдзіла, што “на працягу дня магчымыя затрымкі асобных рэйсаў з-за парушэння ратацыі экіпажаў і паветраных судоў”.
Прыкладна на паўсуток былі затрыманыя рэйсы Франкфурт — Вільнюс (“Люфтганза”) і Анталья — Франкфурт (Mavi Gök Airlines).
Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя на працягу месяца — такое рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада балтыйскай краіны 29 кастрычніка. Магчыма падаўжэнне абмежаванняў пасля 30 лістапада.
Познім вечарам 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, цяпер тэрмін падоўжаны да канца восені.
Да гэтага Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Прычынай сталі паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ў тым ліку пагражалі працы аэрапорта ў Вільнюсе. Упершыню мяжа была закрытая ў ноч на 22 кастрычніка.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла амаль да 6,5 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


