Мінск 20:13

Долар і еўра падаражэлі на апошніх кастрычніцкіх таргах

Фота: freepik.com

31 кастрычніка, Позірк. Амерыканская і еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 кастрычніка.

Курс долара вырас да 2,9781 рубля (+0,03%; +0,0009), еўра — да 3,46 рубля (+0,87%; +0,0299).

Расійскі рубель патаннеў да 3,684 за 100 (-0,5%; -0,0186), юань — да 4,1798 за 10 (-0,08%; -0,0032).

На гэтым працоўным тыдні (27–31 кастрычніка) каціроўка долара знізіліся на 0,07% (з 2,9801 да 2,9781), юаня — на 0,08% (з 4,1832 да 4,1798 за 10), еўра — на 0,08% (з 3,4629 да 3,46); расійскага рубля вырасла на 0,41% (з 3,669 да 3,684 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 верасня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: