Лукашэнка: Пратасевіч — супрацоўнік беларускай выведкі, ён працаваў пад прыкрыццём

31 кастрычніка, Позірк. Блогер Раман Пратасевіч на момант затрымання ў мінскім аэрапорце быў супрацоўнікам беларускай выведкі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падчас працоўнай паездкі ў Віцебскую вобласць.
“Доўга расказваць не буду, — цытуюць выступоўцу дзяржСМІ. — Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай выведкі. Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытанне, чаму яны (самалёт Ryanair. — “Позірк”.) у Вільнюс ляцелі, там не селі, а развярнуліся і ў Мінск прыляцелі, селі пасля званка, што ў іх на борце там якаясьці выбухоўка… Ну садзіцеся, вы ў Вільнюс ляцелі, над Вільнюсам былі — садзіцеся. Развярнуліся, прыляцелі ў Мінск. Я кажу: “Ну што, праводзьце аперацыю, ён жа пад прыкрыццём працаваў гэтых беглых. Праводзьце аперацыю як мае быць. Прыйшлося нам аперацыю праводзіць па яго затрыманні”.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, беларускаму боку не трэба было затрымліваць Пратасевіча і на той момант яго дзяўчыну грамадзянку Расіі Сафію Сапегу. “Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён давёў разведчыкам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, праз Вільнюс. Нас абвінавацілі ў тым, што мы затрымалі апазіцыянера. А ён не наш апазіцыянер. Мы не затрымлівалі апазіцыянера. Вось увялі санкцыі”, — сказаў ён.
Пратасевіч і Сапега былі затрыманыя 23 траўня 2021 года ў выніку арганізаванай беларускімі ўладамі прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс.
Мінскі абласны суд 3 траўня 2023 года прыгаварыў на той момант палітвязня Пратасевіча, які пайшоў на супрацоўніцтва са следствам, да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
22 траўня 2023 года Пратасевіч быў памілаваны. Сапегу, асуджаную на 6 гадоў пазбаўлення волі, памілавалі ў чэрвені.
Інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта ў траўні 2021 года прывёў да міжнароднага скандалу, у выніку якога над Беларуссю спынілі палёты многія еўрапейскія авіякампаніі, а для беларускіх самалётаў усе суседнія краіны, акрамя Расіі, закрылі неба.
У ліпені 2022 года сфарміраваная Саветам ІКАО працоўная група выпусціла справаздачу аб расследаванні інцыдэнту, у якім беларускія ўлады былі абвінавачаныя ў стварэнні ілжывай пагрозы для пасадкі борта і затрымання апанентаў рэжыму.
“Пасля разгляду вынікаў праверкі фактаў Савет ІКАО прызнаў, што пагроза выбуху бомбы на борце FR4978 Ryanair была наўмысна ілжывай, што падарвала бяспеку рэйса, акрамя таго, гэтая пагроза была даведзена да лётнага экіпажа па ўказанні высокапастаўленых службовых асоб Беларусі”, — падкрэслівалася ў паведамленні арганізацыі.
Лукашэнка назваў справаздачу па інцыдэнце фальсіфікацыяй. Да гэтага ён рэкамендаваў ІКАО “спусціць усё на тармазах, не лезці ў нетры”.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

