Аэрапорт Вільнюса ненадоўга закрывалі “з-за дрона” — СМІ

5 лістапада, Позірк. Каля 9:50 5 лістапада над аэрапортам у Вільнюсе былі “ўведзеныя часовыя абмежаванні паветранай прасторы”, паведамляе партал Delfi са спасылкай на прадстаўніка кампаніі “Літоўскія аэрапорты” (LTOU) Тадаса Васіляўскаса.
Гэта было зроблена “з-за дрона”, гаворыцца ў публікацыі. Падрабязнасці не прыводзяцца.
Адзначаецца, што сітуацыя аказала “мінімальны ўплыў” на два рэйсы.
Паветраная прастора была зноў адкрытая каля 10:18.
Аэрапорт у Вільнюсе працуе ў штатным рэжыме, паведаміў Васіляўскас.
На сайце вільнюскага аэрапорта аб прыпыненні працы 5 лістапада не паведамляецца.
3 лістапада ў Шальчынінскім раёне, які мяжуе з Беларуссю, перахоплены беспілотны лятальны апарат з кантрабандай, паведамляла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Паводле даных САДМ, з пачатку года ў Літве перахоплены 51 дрон з беларускімі цыгарэтамі. За 2024 год літоўскія памежнікі перахапілі 54 такія БПЛА.
Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя на працягу месяца — такое рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада балтыйскай краіны 29 кастрычніка ў сувязі з масавымі залётамі з Беларусі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Магчыма падаўжэнне абмежаванняў пасля 30 лістапада.
Познім вечарам 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, цяпер тэрмін падоўжаны да канца восені.
Да гэтага Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Прычынай сталі паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ў тым ліку пагражалі працы аэрапорта ў Вільнюсе. Упершыню мяжа была закрытая ў ноч на 22 кастрычніка.
Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка заявіў, што літоўцы “самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах”, каб зарабіць на перапродажы.


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

