Арменія дазволіла выехаць беларусцы, якая знаходзіцца ў міжнародным вышуку — НАУ

6 лістапада, Позірк. Затрыманая ў Арменіі грамадзянка Беларусі, якая знаходзіцца ў міжнародным вышуку з палітычных матываў, пакінула гэтую дзяржаву і выехала ў адну з краін Еўрасаюза, вынікае з паведамлення ў тэлеграм-канале кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Паўла Латушкі.
Сапраўднае імя жанчыны не раскрываецца з меркаванняў бяспекі. Паведамляецца, што ў 2020 годзе яна “ўдзельнічала ў мірных пратэстах і ўваходзіла ў кіраўніцтва аднаго з чатаў, дзе беларусы абмяркоўвалі сітуацыю ў краіне”. Жанчыну “незаконна затрымлівалі паводле палітычных артыкулаў, і пасля допыту яна была вымушаная пакінуць Беларусь”.
У 2025 годзе беларуска прыляцела ў Арменію, дзе ёй паведамілі, што яна “не можа пакінуць краіну, бо знаходзіцца ў міжнародным вышуку” на запыт Мінска.
У падтрымку жанчыны, як паведамляецца, выступілі офіс Святланы Ціханоўскай, АПК, прававая камісія Каардынацыйнай рады, Латушка, праваабарончы цэнтр “Вясна”, фонды BySol і ByHelp, адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна. Юрыдычную падтрымку ў Арменіі аказвала арганізацыя “Грамадскі вердыкт”.
“Павел Латушка накіроўваў амбасадару Арменіі ў Польшчы Аляксандру Арзуманяну асабістыя лісты з адпаведнай просьбай, — гаворыцца ў паведамленні. — З ініцыятывы амбасадара Арменіі адбылася тэлефонная размова з Паўлам Латушкам, быў усталяваны кантакт з Хельсінкскім камітэтам Арменіі. Таксама кіраўнік НАУ звярнуўся да Генеральнай пракуратуры Арменіі. У выніку пасля разгляду справы пракуратура Арменіі выдала афіцыйны дазвол на выезд грамадзянкі Беларусі”.
Адзначаецца, што цяпер жанчына “ў бяспечнай краіне разам са сваёй сям’ёй”
Як паведамляў “Позірк”, напрыканцы кастрычніка Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам на палях Форуму міру ў Парыжы. Беларускі палітык “яшчэ раз падзякавала” суразмоўцу за запрашэнне на саміт Euronest у Ерэване, куды “на гэты раз не змагла прыехаць”, і “выказала жаданне наведаць краіну ў будучыні”.
Дэмлідар таксама выказала падтрымку “намаганням Арменіі па збліжэнні з Еўрапейскім саюзам” і адзначыла, што “беларусы салідарныя з армянскім народам”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка



