У “спіс экстрэмістаў” дададзеныя завочна асуджаны сузаснавальнік Wargaming Кацалапаў і яшчэ 6 чалавек
11 лістапада, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 11 лістапада дададзена яшчэ 7 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 5.964 пазіцыі.
З іх з меткай “адбывае пакаранне” ўнесены толькі завочна асуджаны сузаснавальнік кампаніі Wargaming Мікалай Кацалапаў, прысуд у дачыненні да якога быў пакінуты ў моцы Вярхоўным судом 28 кастрычніка. Раней рашэннем Мінскага гарадскога суда ён завочна атрымаў 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 1 і 2 арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Таксама на яго накладзены штраф у памеры 50 тыс. базавых велічынь (2,1 млн рублёў).
З пазнакай “судзімасць не пагашаная“, якая, як правіла, сведчыць аб вынясенні не звязанага з пазбаўленнем волі прысуду, “экстрэмістамі” прызнаныя Людміла Талпыга, Андрэй Сацэвіч, Наталля Семяновіч, Мікіта Пятроўскі, Руслан Равяка (былы журналіст недзяржаўнага выдання Intex-Press, Баранавічы) і Людміла Зелянькова. Усе яны асуджаныя па арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), вар’іруюцца толькі часткі гэтага артыкула.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–27 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 беларусам, задаволеных хадайніцтваў няма (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія другі раз з пачатку года зафіксавала спробы нелегальных мігрантаў пранікнуць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



