Лукашэнка ўхваліў магчымасць выплаты ўнёскаў у бюджэт ШАС у адрозных ад долара валютах, доля Беларусі ў ім — 5,8%
14 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада сваім указам “ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку фармавання і выканання бюджэту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) ад 1 снежня 2017 года“, паведамляе прэс-служба палітыка.
Тлумачыцца, што праект пратакола замацоўвае магчымасць выплаты штогадовых унёскаў у бюджэт ШАС не толькі ў доларах ЗША, але і ў іншых валютах.
На падпісанне пратакола ўпаўнаважаны ўрад. Плануецца, што гэта адбудзецца на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў (прэм’ер-міністраў) дзяржаў — членаў ШАС у Маскве, прызначаным на 18 лістапада.
Беларусь стала паўнапраўным членам ШАС у 2024 годзе. Згодна з дадаткам да Пагаднення аб парадку фармавання і выканання бюджэту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, памер яе долевага ўзносу складае 5,8%, гэта мінімальны паказчык сярод усіх членаў арганізацыі, столькі ж выплачвае Іран. Больш за ўсіх, па 17,6%, у бюджэт арганізацыі плацяць Кітай і Расія. Агульны памер бюджэту штогод зацвярджаецца Саветам кіраўнікоў урадаў ШАС.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

