Лаўрэатам літаратурнай прэміі Гедройца 2025 года стаў Сяргей Дубавец

15 лістапада, Позірк. Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2025 года стаў Сяргей Дубавец з кнігай “Занзібар. Сталенне маладой душы” (выдавецтва “Вясна”). Цырымонія ўзнагароджання адбылася 15 лістапада ў Гданьску (Польшча).
Першае месца прысуджана яму за “філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення”. Літаратара чакае “галоўная ўзнагарода” пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці.
Другім месцам адзначаная аўтар кнігі “Перамена месцаў” (“Пфляўбаўм”) Югася Каляда — за “фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве”. Яна ўзнагароджаная творчай стыпендыяй на месячнае пражыванне ў Доме пісьменніка на шведскім востраве Готланд. Каляда таксама атрымала прыз ад Audiobooks.by — запіс аўдыёверсіі выдання.
Трэцяе месца прысуджанае аўтару кнігі “Гульні Цырцэі” Змітру Дзядзенку (Kamunikat) — за “асэнсаванне гістарычнай повязі часоў у вострасюжэтнай форме”. Узнагарода — выданне наступнага твора.
Арганізатары сёлетняй прэміі — Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Апрача іх спадарожныя імпрэзы арганізавалі Беларускае культурнае таварыства “Хатка”, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці і Польскі ПЭН-клуб.
Прэмія Гедройца — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, уручаецца за лепшую кнігу мастацкай і дакументальнай прозы на беларускай мове. Прэмію заснавалі амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў (апошнія дзве арганізацыі ліквідаваныя ў Беларусі і адроджаныя па-за яе межамі).
На хвалі рэпрэсій пасля 2020 года беларускія ўлады ліквідавалі ўсе асноўныя незалежныя выдавецтвы, якія выпускалі сучасную беларускую літаратуру. Многія выдаўцы вымушана эмігравалі і працягнулі сваю справу за мяжой.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка


