Стасункі Беларусі з Алжырам атрымаецца вывесці на “новы стратэгічны ўзровень”, заяўляе Лукашэнка

17 лістапада, Позірк. На сустрэчы з прэзідэнтам Алжыра Абдэльмаджыдам Тэбунам атрымаецца “вызначыць канкрэтныя мерапрыемствы па далейшым паглыбленні” двухбаковага ўзаемадзеяння і “вывесці яго на новы стратэгічны ўзровень”, упэўненасць у гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў 17 лістапада, віншуючы алжырскага кіраўніка з 80-годдзем.
На думку віншавальніка, пасланне якога апублікавала яго прэс-служба, “значны асабісты ўнёсак” Тэбуна ў развіццё Алжыра, умацаванне яго суверэнітэту і паляпшэнне дабрабыту грамадзян “заслугоўвае самай высокай ацэнкі”.
“Алжыр дэманструе дынамічны рост у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, навукі і інавацый. Гэтыя поспехі з’яўляюцца наглядным сведчаннем вашага імкнення да забеспячэння ўстойлівасці нацыянальнага патэнцыялу і прагрэсу дзяржавы”, — сцвярджае Лукашэнка.
Пра планы “ў хуткім часе” наведаць Алжыр Лукашэнка заявіў 1 лістапада, віншуючы з Днём рэвалюцыі народ гэтай краіны ў Паўночнай Афрыцы і асабіста Тэбуна, які, як сцвярджаецца, і запрасіў беларускага палітыка.
13 лістапада міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат амбасадара Алжыра ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Туфіка Джуамы. На сустрэчы бакі сярод іншага надалі “асаблівую ўвагу” падрыхтоўцы “будучых кантактаў на вышэйшым узроўні”.
Сам Рыжанкоў наведваў Алжыр у мінулым месяцы. 22 кастрычніка ён сярод іншага перадаў Тэбуну пасланне Лукашэнкі “з бачаннем беларускага боку па развіцці двухбаковай супрацы з акцэнтам на эканоміку”.
На наступны дзень на сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС і міністра сельскай гаспадаркі, развіцця сельскіх тэрыторый і рыбалоўства Алжыра Ясіна Мехдзі Уаліда было заяўлена пра неабходнасць павялічыць узаемны тавараабарот.
Паводле даных на сайце знешнепалітычнага ведамства, тавараабарот паміж краінамі ў 2021 годзе склаў 1,01 млн долараў, прычым уся сума прыпала на беларускі экспарт. У асноўным Мінск пастаўляў калійныя ўгнаенні, прасякнутыя ці пакрытыя пластмасамі тэкстыльныя матэрыялы, газетную паперу і канцылярскія вырабы. Актуальных даных ведамства не прыводзіць.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 17 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі дастаткова бульбы і прафіцыт збожжа, сцвярджае віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБеларускія вытворцы ваеннай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасцяў у сярэдзіне 2027 года — прадстаўнік BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

