Літва амаль паўсутак фіксавала парушэнні паветранай прасторы з боку Беларусі

29 лістапада, Позірк. У паветранай прасторы Літвы была зафіксаваная “незвычайна высокая актыўнасць шароў з кантрабандай, што запускаюцца з Беларусі”, заявіў 29 лістапада ў эфіры радыё LRT кіраўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (НЦКК) Вілмантас Віткаўскас.
“Можам канстатаваць, што гэтай ноччу быў апагей цынізму, — цытуе чыноўніка партал навін Delfi. — Учора ўвечары, прыкладна з 19:00 (тут і далей паводле мясцовага часу, у Беларусі на адну гадзіну больш. — “Позірк”.), мы пачалі назіраць першыя запускі метэаралагічных шароў, і гэта працягвалася да 6:30. Вельмі працяглы пэрыяд, такога ў нас не было ніколі. Цяпер мы налічваем больш за 60 знакаў [на радарах, характэрных для аэрастатаў], колькасць можа быць і большая, калі ўсё сумуем”.
Віткаўскас сцвярджае, што кожныя паўгадзіны аэрастаты запускаліся “ў тую вобласць, дзе гэта вельмі небяспечна для палётаў”. “Мы бачым наўмысныя дзеянні”, — сказаў ён.
“Першае фіксаванне было ўчора каля 19:00 у раёне Друскінінкая — гэты кірунак не небяспечны, — адзначыў кіраўнік НЦКК. — Але затым мы пабачылі, што геаграфія змянілася — зрушылася на захад ад Друскінінкая і да Шальчининкая. Гэта былі тыя месцы, якія выклікалі найбольшую трывогу, паколькі шары набліжаліся да кантраляванай зоны Вільнюскага аэрапорта, якая вельмі небяспечная для нашых паветраных судоў”.
Абмежаванні на палёты ў раёне аэрапорта Вільнюса былі ўведзеныя 28 лістапада ў 23:15, знятыя — 29 лістапада ў 7:03. Рашэнне было абумоўленае наяўнасцю “навігацыйных знакаў, характэрных для паветраных шароў, што рухаюцца ў кірунку аэрапорта”.
Сітуацыя закранула больш за 3 тыс. пасажыраў і 22 рэйсы (скасавана — 3, перанакіравана — 9, затрымана — 10).
Такім чынам, пасля аднаўлення працы памежных пераходаў Літва ўжо чатыры разы прыпыняла працу аэрапорта ў Вільнюсе праз новыя метэазонды, што ўрываліся ў паветраную прастору краіны з тэрыторыі Беларусі.
Напрыканцы кастрычніка Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, што перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пагранпераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі закрытыя, рэжым Лукашэнкі паспеў пастрожыць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі захрасла каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
Пры гэтым Мінск настойвае, што далейшыя перамовы з Вільнюсам па гэтым пытанні маюць весціся на палітычным узроўні, Літва (прынамсі публічна) спрабуе пазбегнуць гэтага. Такія кантакты, на думку ўладаў балтыйскай дзяржавы, будуць азначаць легітымацыю беларускага рэжыму.

- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка

