У Беларусі адкрыта больш за 15 тыс. вакансій для замежнікаў

7 снежня, Позірк. 15.205 вакансій адкрыта для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.
Замежнікам прапануецца праца ў розных сферах: у будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, медыцыне, ёсць менеджарскія пазіцыі, вакансіі спартсменаў у футбольных і хакейных клубах, і інш.
Як паведамлялася 5 снежня, у зацверджанай урадам дзяржаўнай праграме “Збалансаваны рынак працы” прадугледжана прыцягненне ў Беларусь да 2030 года не менш за 50 тыс. замежных работнікаў.
У дакуменце прыводзяцца даныя, у адпаведнасці з якімі ў першым паўгоддзі 2025 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам колькасць замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь на працу, павялічылася з 12 тыс. да 21 тыс. чалавек (усяго ў 2024-м прыбыло 33,8 тыс. замежнікаў, у 2023-м — 13,4 тыс., у 2022-м — 11 тыс., у 2021-м — 13,7 тыс.).
Такім чынам, за 4,5 года ў Беларусь на працу прыбыло каля 93 тыс. замежнікаў.
2 снежня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала пералік прафесій, якія будуць найбольш запатрабаваныя ў Беларусі “ў найбліжэйшую пяцігодку”.
Раней беларускія ўлады прызнавалі праблемы з адтокам з краіны кваліфікаваных кадраў і спецыялістаў рабочых спецыяльнасцяў.
1 верасня ў часопісе “Фінансы. Улік. Аўдыт” прагучала меркаванне пра тое, што “ўлічваючы патрэбы прадпрыемстваў і значную колькасць працуючых за мяжой беларусаў, РБ неабходна стымуляваць вяртанне кваліфікаваных і высокакваліфікаваных спецыялістаў”, якіх “не трэба адаптаваць да мясцовых рэалій, часта яны сур’ёзныя прафесіяналы”.
“Таму аддача ад рэпатрыяцыі можа быць вышэйшай, чым ад замежніка, нават з аналагічным узроўнем ведаў”, — гаворыцца ў артыкуле.
У той жа час адзначаецца, што “без прыцягнення дадатковых чалавечых рэсурсаў будзе складана захаваць канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках, ды і ў цэлым гарантаваць дзейнасць камерцыйных арганізацый у ключавых галінах, а таксама бюджэтных устаноў (медыцынскіх і інш.)”. “Рэальнасць такая, што роля запрошанай рабочай сілы і ў нашым жыцці стане большай”, — мяркуе аўтар артыкула.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова адкрыта выказваўся супраць вяртання ў краіну суайчыннікаў, якія не падтрымліваюць яго рэжым. У красавіку ён выказаў гатоўнасць прыняць на працу 100–150 тыс. пакістанскіх спецыялістаў “тых галін, пра якія мы папросім”. Ускосна Лукашэнка раскрыў палітычны матыў замяшчэння замежнікамі айчынных кадраў: “У 2020 годзе тут каля Палаца незалежнасці не пакістанцы бегалі”.
У канцы кастрычніка Міністэрства працы абнавіла пералік прафесій, даступных у 2026 годзе для спрошчанага працаўладкавання замежных грамадзян. У пералік уключана 29 рабочых спецыяльнасцяў і 17 прафесій служачых.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называе меншую лічбу — 100 тыс.
Дэфіцыт працоўных рук у Беларусі з’яўляецца “доўгатэрміновым і стратэгічным выклікам як у колькасным, так і ў якасным аспектах”, заявіла ў траўні намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч. Яна перакананая, што на першым месцы па актуальнасці для Беларусі павінна стаяць “задача не прыцягнення новых працоўных рэсурсаў здалёк”, а ўтрыманне сваіх кадраў, а яшчэ лепш — “вяртанне суайчыннікаў, якія мігравалі”.
У кастрычніку 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 156,6 тыс. чалавек — на 5,5 тыс. больш, чым у верасні (4 млн 151 тыс.; +0,13%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі ў адказ на ўварванні ў Літву аэрастатаў з кантрабандайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


