Лукашэнка заявіў, што пашпарты палітвязням, якіх высылаюць з краіны, не аддаюць свядома і што ім не дадуць вярнуцца на радзіму

18 снежня, Позірк. Пашпарты палітвязням, якіх вызваляюць і высылаюць з краіны, не аддаюць свядома, прызнаўся Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў другой сесіі VII Усебеларускага народнага сходу 18 снежня.
“Яны (асуджаныя з палітычных матываў. — “Позірк“.) нам не патрэбныя. Калі гэта вашы людзі, забірайце, дзеля бога, вывозіце іх там, што хочаце, то і рабіце. Выехаў — гвалтам крычаць: а пашпартоў няма! Дык а чаго мы вам, пашпарты павінны выпісваць, сваім ворагам?” — сказаў Лукашэнка, які ў верасні 2023 года сваім указам забараніў афармляць пашпарты ў беларускіх замежных установах.
Пасля гэтага ён заявіў, што “пашпарт новай Беларусі“, які “там яны (дэмсілы. — “Позірк”.) спрабуюць вынайсці“, “ніхто не прызнаé“, ён “без руху”.
Лукашэнка паведаміў, што ў вывезеных з краіны не будзе магчымасці вярнуцца, каб яны не стваралі праблем, у тым ліку яму: “Сюды яны не трапяць, хай там ваююць“. “2020 года больш не будзе”, — сказаў ён. Паводле слоў прамоўцы, ён не прыняў прапанову амерыканцаў даць магчымасць памілаваным у рамках дамоўленасцяў з Вашынгтонам застацца ў краіне.
Акрамя таго, Лукашэнка прыгразіў закрыць уезд тым, хто эміграваў, але перыядычна прыязджае на радзіму: “Мы ўсялякія перамяшчэнні гэтых людзей сюды забаронім, і зубы будуць лячыць там — нават пры абмежаванай заработнай плаце, пасудамыйкі там і г.д. Усё там. Пайшлі [у эміграцыю] — паспрабуйце. Хочаце — да [генеральнага пракурора] Шведа, у камісію [па вяртанні]. Скажуць “так“ — значыць, так, “не“ — значыць, не”.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка

