У 2026 годзе МАРГ мае намер узмацніць ідэалагічную працу з прыватным бізнесам

26 снежня, Позірк. Асноўныя напрамкі ідэалагічнай работы ў 2026 годзе вызначаны на калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), паведамляе прэс-служба ведамства.
Да такіх напрамкаў аднесеныя “ўзмацненне ідэалагічнай работы ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання”, “далучэнне прыватнага сектара да ідэалагічнай працы”, “павышэнне прэстыжу прафесіі работніка гандлю”.
У ідэалагічнай працы ведамства таксама мае намер больш узаемадзейнічаць з рэгіёнамі і сродкамі масавай інфармацыі.
Пасяджэнне калегіі прайшло пад пад старшынствам кіраўніка ведамства Артура Карповіча.
Падрабязнасці гэтай дзейнасці ў наступным годзе прэс-служба МАРГ не прыводзіць.
14 студзеня пры прызначэнні Карповіча міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы ўлады будуць “кантраляваць і накіроўваць іх працу гэтак жа, як прамысловыя”.
“Тут ніякіх ваганняў быць не можа, — сказаў Лукашэнка. — Яны ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы, паколькі размешчаныя на тэрыторыі нашай дзяржавы і абслугоўваюць наша насельніцтва”.
Улады рэзка ўзмацнілі ідэалагічную апрацоўку насельніцтва ў сувязі з падзеямі 2020 года, калі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у краіне пачаліся і некалькі месяцаў працягваліся беспрэцэдэнтна масавыя пратэсты. Вулічную актыўнасць грамадзян рэжым Лукашэнкі здушыў з дапамогай гвалту і масіраваных палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі дагэтуль.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка



