Адмоўнае сальда знешняга гандлю перавысіла 1 млрд долараў ЗША

4 студзеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — кастрычніку 2025 года склаў 84 млрд 860,8 млн долараў ЗША — на 1,9% больш чым за аналагічны перыяд 2024-га (83 млрд 255,9 млн), сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Экспарт склаўся на ўзроўні 41 млрд 835,4 млн долараў (41 млрд 379,7 млн; +1,1%), імпарт — 43 млрд 25,4 млн (41 млрд 876,2 млн; +2,7%). Адмоўнае сальда — 1 млрд 190 млн долараў (годам раней было -496,5 млн; рост у 2,4 раза).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 69 млрд 574,2 млн долараў (69 млрд 610,8 млн; -0,1%): экспарт — 32 млрд 550,6 млн (33 млрд 241,3 млн; -2,1%); імпарт — 37 млрд 23,6 млн (36 млрд 369,5 млн; +1,8%); адмоўнае сальда — 4 млрд 473 млн (-3 млрд 128,2 млн; +43%).
Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 15 млрд 286,6 млн долараў (13 млрд 645,1 млн; +12%): экспарт — 9 млрд 284,8 млн (8 млрд 138,4 млн; +14,1%); імпарт — 6 млрд 1,8 млн (5 млрд 506,7 млн; +9%); дадатнае сальда — 3 млрд 283 млн (2 млрд 631,7 млн; +24,7%).
У 2024 годзе знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 100 млрд 79,3 млн долараў — на 5,1% больш, чым за 2023-ы (95 млрд 180,8 млн). Экспарт — 49 млрд 385,3 млн (47 млрд 713,6 млн; +3,5%), імпарт — 50 млрд 694 млн (47 млрд 467,2 млн; +6,8%). Адмоўнае сальда — 1 млрд 308,7 млн (годам раней было дадатным — 246,4 млн).
Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — кастрычніку 2025 года, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
Тавараабарот з краінамі СНД за 10 месяцаў склаў 47 млрд 126,8 млн долараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 46 млрд 51,6 млн; +2,3%). Аб’ём экспарту — 24 млрд 635,5 млн (24 млрд 274,3 млн; +1,5%), імпарту — 22 млрд 501,3 млн (21 млрд 777,3 млн; +3,3%); дадатнае сальда — 2 млрд 124,2 млн (2 млрд 497,5 млн; -14,9%).
Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 24 млрд 916,2 млн долараў (25 млрд 505,4 млн; -2,3%): экспарт — 8 млрд 754 млн (9 млрд 682,1 млн; -9,6%), імпарт — 16 млрд 162,2 млн (15 млрд 823,3 млн; +2,1%); адмоўнае сальда — 7 млрд 408,2 млн (-6 млрд 141,2 млн; +20,6%).
Праблемы з экспартам тавараў прызнаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў 31 ліпеня 2025 года.
На “касякі” Савета міністраў указаў ён 23 верасня ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным. “[Тэмпы росту] ВУП — 101,6% (101,3% в январе — ноябре к 11 месяцам 2024 года. — “Позірк”.), але прасядаюць галоўныя галіны”, — сказаў Лукашэнка.
Гл. таксама па тэме:
Вынікі-2025 са Львом Львоўскім. 2. “Далёкая дуга” пакуль не апраўдвае чаканняў (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



