Мінск 11:31

Распачатыя крымінальныя справы супраць шасці чалавек, якія набылі зброю на маркетплейсах

Фота: “Спутник”

8 студзеня, Позірк. У дачыненні да шасці чалавек, якія купілі траўматычную зброю на маркетплейсах, распачатыя крымінальныя справы, паведамляе Генеральная пракуратура.

Абвінавачванні выстаўленыя паводле ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Адзначаецца, што яшчэ два чалавекі добраахвотна здалі зброю, якая ім належыць.

У дачыненні да чатырох асоб праводзяцца праверкі.

Паведамляецца таксама без указання перыяду, што з незаконнага абароту канфіскавана 12 адзінак агнястрэльнай зброі.

Мерапрыемствы па пошуку тых, хто набыў зброю, пачаліся пасля таго, як пракуратура Мінска выявіла на папулярных маркетплейсах прапановы зброі траўматычнага ўздзеяння, якая адносіцца да агнястрэльнай. У сувязі з гэтым наглядны орган вынес прадпісанне кіраўнікам маркетплейсов з патрабаваннем неадкладна выдаліць гэтыя прапановы. Падкрэсліваецца, што патрабаванні выкананыя “ў поўным аб’ёме”.

Гл. таксама:МАРГ папракнуў “Вайлдбэрыз” у рэалізацыі некарэктнага дзяржфлага Беларусі

Падзяліцца: