Агенцтва міграцыі Узбекістана будзе падбіраць кандыдатаў на працу згодна з патрабаваннямі беларускіх наймальнікаў
9 ліпеня, Позірк. Мінск і Ташкент запусцяць “новы механізм арганізаванага працаўладкавання”, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Гэта вынікае з падпісанага 9 ліпеня ў Мінску кіраўніком ведамства Андрэем Лабовічам і міністрам замежных спраў азіяцкай дзяржавы Бахціерам Саідавым міжурадавага пагаднення аб “арганізаваным наборы і працаўладкаванні” грамадзян Узбекістана для “ажыццяўлення часовай працоўнай дзейнасці ў Беларусі”.
“Будзе дзейнічаць механізм арганізаванага набору замежных работнікаў, які дасць магчымасць упарадкаваць працэсы працоўнай міграцыі і садзейнічаць забеспячэнню наймальнікаў неабходнымі кадрамі”, — гаворыцца ў рэлізе.
Так, Агенцтва міграцыі пры ўрадзе Узбекістана або іншая ўпаўнаважаная структура будзе падбіраць кандыдатаў у адпаведнасці з “патрабаваннямі беларускіх наймальнікаў, кваліфікацыяй, вопытам работы, адсутнасцю захворванняў, якія перашкаджаюць працаўладкаванню, і іншым крытэрыям”.
Таксама яно будзе ўзгадняць свае дзеянні з беларускімі наймальнікамі і забяспечваць узгадненне праектаў працоўных дамоваў да выезду кандыдатаў у Беларусь.
Ташкент возьме на сябе забеспячэнне вяртання суайчыннікаў на радзіму ў выпадках парушэння імі заканадаўства Беларусі, а таксама неадпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням.
У сваю чаргу беларускія наймальнікі будуць “заключаць дагавор аб арганізаваным наборы і працаўладкаванні з упаўнаважанай арганізацыяй, узгадняць кандыдатуры работнікаў, афармляць неабходныя дазвольныя дакументы, заключаць працоўныя дагаворы з працоўнымі-мігрантамі”.
На думку Мінпрацы, новы механізм дазволіць зрабіць прыцягненне замежных работнікаў “больш празрыстым, арганізаваным і камфортным як для наймальнікаў, так і для саміх працоўных”.
Прыязджаць у Беларусь з сем’ямі прапанаваў працоўным мігрантам з Узбекістана Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся 9 ліпеня ў Мінску з прэзідэнтам гэтай краіны Шаўкатам Мірзіёевым.
“У нас узбекаў любяць, таму, перш чым пакістанцы, хачу, каб вашыя людзі да нас прыязджалі сем’ямі, — сказаў гаспадар сустрэчы. — У сельскай гаспадарцы мы даем жыллё, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы. У горадзе трэба трошкі пачакаць, і жыллё будзе”.
11 красавіка 2025 года на сустрэчы ў шырокім складзе з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам Лукашэнка заявіў, што “ў Пакістане ёсць вялікая колькасць людзей, якія могуць і хочуць працаваць у Беларусі”, таму “паміж кіраўніцтвам дзвюх краін дасягнута дамоўленасць аб тым, каб забяспечыць ім гэтую магчымасць і выпрацаваць адпаведны механізм”.
На прэс-канферэнцыі па выніках перамоў Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова прыняць на працу 100–150 тыс. пакістанскіх спецыялістаў: “Тых галін, пра якія мы папросім”. “Кіраўніцтва Пакістана дапаможа нам падабраць такіх людзей”, — заявіў ён.
12 красавіка на суботніку ў Мінску, каментуючы заяву аб тым, што дзяржава гатова прыняць да 150 тыс. працоўных мігрантаў з Пакістана, Лукашэнка заявіў, што Беларусь зацікаўлена “перш за ўсё ў прыцягненні спецыялістаў, а не проста моладзі”.
Палітык тады таксама адзначыў, што мігрантам лепш прыязджаць сем’ямі. “Калі сям’я прыехала, яны працаваць будуць”, — сказаў ён.
У пачатку траўня 2026 года паведамлялася, што на сайце пакістанскага Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой фігуруе 332 прапановы аб працы ў Беларусі. Згодна з праведзеным “Позіркам” маніторынгам дадзеных гэтай службы, у пачатку сакавіка такіх вакансій было 54, гэта значыць за два месяцы іх колькасць павялічылася ў 6,1 раза. Некаторыя вакансіі дабаўлены заднім чыслом. У якасці аднаго боку, якія прыбылі на тэрыторыю другога боку, на працягу 90 дзён з даты ўезду вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання”.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені Літва надала статус уцекача 23 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

