У Беларусі многія былыя вязні пазбаўленыя магчымасці зарабіць пенсію — “Вясна”

9 ліпеня, Позірк. Дзейная пенсійная сістэма фактычна пазбаўляе былых зняволеных магчымасці назапасіць пенсійныя ўнёскі на роўных умовах з іншымі працаўнікамі — да такой высновы прыйшоў прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алег Мацкевіч па выніках даследавання, заснаванага на 22 сведчаннях былых палітвязняў, аналізе заканадаўства і дакументаў пра налічаны заробак.
Даследчык канстатаваў, што беларуская пенсійная сістэма перайшла ад савецкага ўзору (“працуй — і атрымаеш пенсію”) да страхавой мадэлі, пры якой важным становіцца не проста сам факт працы, а спецыяльныя адлічэнні і іх памер.
Каб месяц працы быў залічаны ў страхавы стаж, заробак мае быць не ніжэй за ўзровень мінімальнага заробку. Калі ён меншы, то ў стаж залічваецца толькі прапарцыйная частка гэтага месяца.
Можа здацца, што такая мадэль больш адпавядае патрабаванням справядлівага размеркавання пенсійных рэсурсаў, адзначыў праваабаронца, але пры пэўных умовах і ў выпадку з асобнымі ўразлівымі групамі яна стварае для апошніх сур’ёзныя праблемы.
“Чаму гэта важна ў кантэксце працы зняволеных? У беларускіх калоніях праца з’яўляецца абавязковым элементам адбывання пакарання, аднак памер аплаты такой працы застаецца вельмі нізкім, — падкрэсліў ён. — У выніку чалавек можа гадамі працаваць у месцах пазбаўлення волі, але не назапашваць страхавы стаж у тым аб’ёме, што неабходны для атрымання паўнавартаснай працоўнай пенсіі. Вязні не маюць магчымасці ўплываць ні на ўмовы сваёй працы, ані на заробкі, таксама яны не могуць кантраляваць сумы адлічэнняў у страхавы сацыяльны фонд”.
Афіцыйныя крыніцы не публікуюць актуальныя даныя пра заробкі ў калоніях з 2016 года. Тады ўлады заяўлялі пра сярэдні заробак асуджанага ў памеры 510 рублёў, аднак на рукі пасля ўсіх вылічэнняў выдавалася толькі дзясятая частка сумы, звярнуў увагу Мацкевіч.
Даследчык паказаў на тое, што заканадаўства адначасова гарантуе аплату працы зняволеных не ніжэй за вызначаны ўзровень, але пры гэтым выключае прымяненне гарантыі мінімальнага заробку. Адміністрацыя папраўчых устаноў карыстаецца гэтым прабелам, заніжаючы даходы асуджаных праз устанаўленне завышаных нормаў выпрацоўкі або афармленне няпоўнай занятасці, заявіў ён.
Сведчанні былых палітвязняў абвяргаюць нават тыя лічбы, якія прыводзіліся дзесяць гадоў таму, адзначыў Мацкевіч. Апытаныя асобы пацвярджаюць, што рэальныя даходы пасля ўсіх прымусовых утрыманняў часта складаюць 0,8–50 рублёў на месяц. Былыя зняволеныя таксама кажуць пра “поўную непразрыстасць працэсу”: разліковыя лісткі практычна не выдаюцца, а налічаныя сумы не абгрунтоўваюцца. У выніку шматгадовая праца ў месцах пазбаўлення волі праз вельмі нізкія заробкі і велізарныя ўтрыманні практычна не адбіваецца на страхавым стажы, пакідаючы людзей без сацыяльнай абароны ў старасці.
У 2025 годзе мінімальны страхавы стаж для назначэння працоўнай пенсіі на падставе ўзросту дасягнуў 20 гадоў, пры гэтым агульныя патрабаванні да стажу складаюць 25 гадоў для мужчын і 20 гадоў для жанчын. Пенсійны ўзрост у краіне цяпер вызначаны на ўзроўні 63 гадоў для мужчын і 58 гадоў для жанчын.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

