Праз снегапад цягнікі ідуць са спазненнем на асобных участках

9 студзеня, Позірк. На ўчастках Мінск — Орша, Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Жлобін — Калінкавічы цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка руху, паведамляе Беларуская чыгунка (БЧ).
Гэта звязана са складанымі ўмовамі надвор’я: парывістым ветрам і моцным снегападам.
Адзначаецца, што БЧ прымаюцца аператыўныя меры па “ліквідацыі наступстваў непагадзі і ўводу цягнікоў у графік”.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.
Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з “разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, улічваць гэтую акалічнасць пры планаванні паездак“ і арганізацыя “прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці”.
Міністэрства энергетыкі паведаміла раніцай 9 студзеня, што за мінулыя суткі праз непагадзь парушалася электразабеспячэнне ў 251 населеным пункце. У Віцебскай вобласці больш за ўсё пацярпеў Полацкі раён, у Мінскай — Маладзечанскі, Слуцкі, Мінскі, у Гомельскай — Рэчыцкі і Жлобінскі. Паводле даных на 7.00, аднаўленчыя работы працягваліся ў 44 населеных пунктах.
Як раней паведамляў “Позірк”, напярэдадні вечарам у Мінску праз моцны снег была парушаная праца грамадскага транспарту. Прадпрыемства “Мінсктранс” апублікавала каля 20 паведамленняў аб спыненні і/або змене маршрутаў у розных раёнах сталіцы.
Паводле даных МНС, дапамога супрацоўнікаў ведамства спатрэбілася ва ўсіх абласцях краіны, акрамя Віцебскай.
На 9 студзеня штармавое папярэджанне (чырвоны ўзровень небяспекі) абвешчана на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

