У “днр” завочна прыгавораны да пазбаўлення волі яшчэ адзін баец палка Каліноўскага

16 студзеня, Позірк. “Вярхоўны суд” так званай “данецкай народнай рэспублікі” завочна прыгаварыў да 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму 41-гадовага грамадзяніна Беларусі Івана Тамашэвіча, паведаміла 16 студзеня “пракуратура” гэтага ўтварэння, створанага на акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны.
Мужчына, як заяўлена, прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 Крымінальнага кодэкса РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце).
Сцвярджаецца, што “ў сакавіку 2022 года Тамашэвіч прыбыў на тэрыторыю Украіны, дзе добраахвотна ўступіў у “Полк імя Кастуся Каліноўскага”, прызнаны ў Расіі тэрарыстычнай арганізацыяй”.
“Пасля праходжання вайсковай падрыхтоўкі ён быў забяспечаны асабістай агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, абмундзіраваннем, спецыяльным рыштункам. Пасля гэтага Тамашэвіч браў удзел у баявых дзеяннях супраць Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Данецкай Народнай Рэспублікі да верасня 2023 года. За незаконныя дзеянні найміт атрымаў узнагароду ў памеры больш за 1,3 млн рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі гэтай структуры, Тамашэвіч “абвешчаны ў міжнародны вышук”.
8 лістапада 2025 года тая ж крыніца паведаміла, што да 13,5 года зняволення завочна прыгавораны баец палка Каліноўскага, грамадзянін Беларусі Кірыл Галаванаў.
У 2024 годзе завочныя выракі (па 14 гадоў пазбаўлення волі) ад калабарацыянісцкіх судовых органаў “днр” атрымалі нібыта за наёмніцтва беларускія добраахвотнікі Аляксандр Дамблаўскас і Ян Дзюрбейка. Апошні быў узяты ў палон у чэрвені 2022 года, інфармацыі пра яго месцазнаходжанне няма.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК узбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем” і “тэрарыстычнай арганізацыяй”, любая дапамога структуры або намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКолькасць прысуджаных навуковых ступеняў за год скарацілася больш як на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



