Кіраўнікі МУС Беларусі і Азербайджана падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні пасведчанняў кіроўцаў

16 студзеня, Позірк. Пагадненне аб узаемным прызнанні і абмене пасведчанняў кіроўцаў, а таксама пратакол аб узаемадзеянні паміж міністэрствамі ўнутраных спраў Беларусі і Азербайджана на 2026–2028 гады падпісалі 16 студзеня ў Баку кіраўнікі гэтых ведамстваў — Іван Кубракоў і Вілаят Эйвазаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага ведамства, Кубракоў на перагаворах з азербайджанскім калегам прапанаваў развіваць супрацу ў галіне ўзаемнага навучання, перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў; тэхналагічнае і вытворчае ўзаемадзеянне, “уключаючы магчымасці беларускага абаронна-прамысловага комплексу”.
Эйвазаў, як сцвярджаецца, “распавёў пра аператыўную абстаноўку ў Азербайджане і станоўчыя тэндэнцыі ў барацьбе са злачыннасцю, выказаў зацікаўленасць у абмене досведам з беларускім бокам”.
“Для нашага ведамства падрыхтоўка адмыслоўцаў — прыярытэт! І я папрасіў бы вас, Іван Уладзіміравіч, даць магчымасць вучыцца ў вас”, — цытуе кіраўніка МУС Азербайджана прэс-служба беларускага міністэрства.
Сцвярджаецца, што ён назваў мэтазгодным “стварэнне праграмы ўзаемадзеяння на некалькі гадоў, вызначэнне галін, дзе супраца можа быць паглыбленай”.
На сайце МУС Азербайджана адзначана, што Эйвазаў “распавёў пра супрацу з Беларуссю ў сферы праваахоўнай дзейнасці, падкрэсліўшы, што ў цэнтры ўвагі знаходзіцца барацьба з асноўнымі відамі транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, такімі як наркагандаль, гандаль людзьмі, нелегальная міграцыя і кіберзлачыннасць”. На думку чыноўніка, “эфектыўных вынікаў у гэтых абласцях можна дамагчыся сумеснымі намаганнямі”.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



