Кіраўнік Нацбанка: Можна чакаць невялікага паслаблення курса рубля

27 студзеня, Позірк. Пра тое, што “можна чакаць невялікага паслаблення курсу рубля”, заявіў 27 студзеня старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.
Разам з тым, паводле слоў чыноўніка, не прагназуецца “рэзкіх перападаў курсу беларускага рубля”.
“Сітуацыя пакуль стабільная, — сказаў ён (на падставе відэафрагмента, апублікаванага прэс-службай рэгулятара). — На курс рубля ўплываюць у першую чаргу рыначныя фактары, якія, натуральна, звязаныя з геапалітычнымі. Мы не гуляем адмыслова супраць долара, не аслабляем рубель, не ўмацоўваем рубель. Пакуль сітуацыя на рынку складаецца такая. Думаю, яна цалкам задавальняе беларускіх экспарцёраў, якія прадаюць прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю. Цяпер існуюць і аб’ектыўныя фактары, такія, як падатковы перыяд. Прапанова валюты дастаткова высокая на рынку, таму, адпаведна, рэагуе курс такім чынам”.
Згодна з данымі Нацбанка, у 2025 годзе насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты.
Летась фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 12,95 млрд долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 14,58 млрд (адмоўнае сальда — 1,63 млрд). Для параўнання: у 2024 годзе фізічныя асобы набылі яе на 11 млрд 73,5 млн долараў, прадалі — на 12 млрд 770,1 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 696,6 млн).
Напрыканцы траўня 2025 года Галоўчанка назваў чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання адным з фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў: “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”.
Як паведамлялася раней, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2026 года склалі 14 млрд 425,9 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам.
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



