У Мінскай вобласці колькасць загінулых на вытворчасці ў 2025 годзе павялічылася больш як на 30%

3 лютага, Позірк. У Мінскай вобласці колькасць загінулых у выніку вытворчага траўматызму ў 2025 годзе павялічылася на 30,43% у параўнанні з 2024-м, вынікае з паведамлення прэс-службы Следчага камітэта.
СК спасылаецца на даныя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паводле якіх, летась на вытворчасці загінула 30 чалавек супраць 23 у папярэднім.
Агулам у Мінскай вобласці ў 2025 годзе зарэгістравана 359 няшчасных выпадкаў на вытворчасці (годам раней — 362). Каэфіцыент частаты траўматызму склаў 60,1 (62,9) на 100 тысяч застрахаваных работнікаў, смяротны — 5.
У прыватным сектары зафіксавана 163 пацярпелыя; у сельскай гаспадарцы — 71; сярод работнікаў камунальных службаў — 13.
На разглядзе абласнога ўпраўлення СК у 2025 годзе знаходзілася звыш 520 матэрыялаў праверак па вытворчаму траўматызму. Па выніках праверачных мерапрыемстваў распачата каля 30 крымінальных спраў.
Да арганізацыйных прычын траўмаў на вытворчасці СК адносіць, напрыклад, адсутнасць належнага кантролю за выкананнем правілаў бяспекі.
Траўмы з прычыны тэхнічнага характару ведамства звязвае з няспраўнасцю абсталявання, адсутнасцю або няспраўнасцю ахоўных прыладаў, няправільным праектаваннем вытворчых працэсаў і працоўных месцаў.
Урэшце, адзначаецца чалавечы фактар.
У вобласці выяўляюцца сістэмныя праблемы: адсутнасць або неналежнае правядзенне інструктажоў, няспраўнае абсталяванне і механізмы, а таксама адсутнасць тэхнічнай дакументацыі на абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў вытворчасці.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

