Памежнікі Літвы не дазволілі перагнаць у Беларусь пазадарожнік з базы вышуку Інтэрпола

19 лютага, Позірк. Літоўскія памежнікі затрымалі пазадарожнік BMW G5X з нямецкай рэгістрацыяй, які планавалася перагнаць у Беларусь, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, транспартны сродак у ноч на 16 лютага прыбыў у пункт пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку — Беняконі). Праверка паказала, што 14 студзеня пазадарожнік з ініцыятывы Германіі ўнесены ў базу міжнароднага вышуку Інтэрпола як выкрадзены.
Па факце набыцця або рэалізацыі маёмасці буйнога кошту, атрыманай злачынным шляхам, распачатае дасудовае расследаванне. За такія дзеянні прадугледжаны штраф, абмежаванне волі, арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.
Падазраваных — 39-гадовага кіроўцу пазадарожніка, які задэклараваў месца жыхарства ў Вялікабрытаніі, а таксама 34-гадовага жыхара Вільнюса, які знаходзіўся ў аўтамабілі ў якасці пасажыра, — пасля допыту вызвалілі пад пісьмовае абавязацельства пра нявыезд. Акрамя таго, у іх вынятыя дакументы, за імі ўсталяванае інтэнсіўны нагляд.
Затрыманы аўтамабіль адпраўлены на часовае захоўванне ў адно з падраздзяленняў Варэнскага памежнага атрада САДМ.
11 снежня 2025 года літоўскія памежнікі не прапусцілі ў Беларусь красовер BMW (мадэль X5 xDrive40d), які, як высветлілася, знаходзіўся ў вышуку.
Аўтамабілем на літоўскіх нумарах, што прыбыў у пункт пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог), кіраваў 62-гадовы жырах Вільнюса. Праверка дакументаў на аўтамабіль паказала, што яго даныя ўнесеныя ў базу Інтэрпола па вышукаваных транспартных сродкаў — паліцыя Германіі абвясціла яго ў вышук 6 снежня.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка


