Ад злачынстваў на вакзалах і ў цягніках на тэрыторыі Германіі за апошнія два гады пацярпела 66 беларускіх грамадзян
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 21 лютага 2026 года ў 10:56

20 лютага, Позірк. 66 беларускіх грамадзян пацярпела на вакзалах і ў цягніках на тэрыторыі ФРГ у 2024 і 2025 гадах. Такія звесткі сярод іншых утрымліваюцца ў адказе ўрада на запыт дэпутатаў апазіцыйнай фракцыі “Альтэрнатыва для Германіі” ў Бундэстагу, які прааналізаваў “Позірк”.
37 беларусаў сталі ахвярамі злачынстваў у 2024 годзе, 29 — у 2025-м.
46 разоў (26+20) здзяйсняліся злачынствы супраць уласнасці, 18 (9+9) — гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да грамадзян, 2 (1+1) — злачынствы на сэксуальнай глебе (сума па кожным годзе адрозніваецца на 1 ад агульнай).
Два беларусы (1+1) былі затрыманыя за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да работнікаў чыгункі. Агулам у 2024 і 2025 гадах зафіксавана 5.101 такое злачынства (2.412+2.689).
У адказе ўрада таксама гаворыцца, што на вакзалах і ў цягніках ад злачынцаў пацярпела 832 паліцыянты (429+403). 105 з іх (47+58) не змаглі далей выконваць свае абавязкі.
Агулам за два гады на вакзалах і ў цягніках на тэрыторыі ФРГ здзейснена 426.568 злачынстваў (218.384+208.184).
Найгоршая крымінагенная абстаноўка на вакзалах Кёльна, Гамбурга і Франкфурта-на-Майне.
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



