Мінск 16:11

СПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду

Савет ААН па правах чалавека
Ілюстрацыя: ohchr.org

23 лютага, Позірк. Чарговы даклад групы незалежных экспертаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжаны 12 сакавіка ў рамках 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) у Жэневе (Швейцарыя), вынікае з актуальнага на гэты момант парадку дня мерапрыемства.

18 сакавіка на сесіі будуць разгледжаныя вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (УПА) Беларусі і яшчэ 12 дзяржаў. Слуханні ў рамках чацвёртага цыкла УПА для Беларусі адбыліся летась у лістападзе.

Група незалежных экспертаў была створаная СПЧ 4 красавіка 2024 года “на аднаўляльны перыяд у адзін год” для расследавання і высвятлення фактаў, абставін і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека і парушэнняў, здзейсненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы іх гендэрныя і ўзроставыя аспекты і іх уздзеянне на ахвяр і пацярпелых.

Папярэдні даклад групы абмяркоўваўся на 58-й сесіі СПЧ 19 сакавіка 2025 года, пасля чаго 3 красавіка яе мандат быў падоўжаны на чарговы год.

У дакладзе Рабочай групы па УПА ў частцы Беларусі ўтрымліваюцца 133 рэкамендацыі, па якіх афіцыйны Мінск “прадставіць адказы ў вызначаныя тэрміны, але не пазней за шэсцьдзесят першую сесіі Савета па правах чалавека” (распачалася 23 лютага). Яшчэ 71 рэкамендацыя, сфармуляваная рознымі краінамі падчас інтэрактыўнага дыялогу летась 3 лістапада, была “прынятая Беларуссю да ведама”.

Святлана Ціханоўская на брыфінгу 18 лютага ў Жэневе для прадстаўнікоў краін ЕС пры аддзяленні ААН, якое знаходзіцца ў гэтым горадзе, заклікала іх захаваць абодва існыя мандаты СПЧ ААН па Беларусі — спецыяльнага дакладчыка і групы незалежных экспертаў, якія “дапаўняюць адзін аднаго і выконваюць выключна важную працу”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: