Дэталі леташняй аварыі з шасцю загінулымі пасажырамі маршруткі — кіроўца перавышаў хуткасць, тармазы былі няспраўныя

23 красавіка, Позірк. Расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам маршрутнага таксі 10 кастрычніка 2025 года ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) завершанае, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле звестак следства, тым вечарам 46-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Мэрсэдэс”, які выконваў рэйс з Мінска ў Мазыр, на 72-м кіламетры аўтадарогі Р-31 (Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны) дапусціў сутыкненне з “задняй левай часткай паўпрычэпа трактара”, пасля чаго “выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем “Фальксваген”.
У момант аварыі ў салоне мікрааўтобуса знаходзілася 14 пасажыраў, ніводзін з іх не быў прышпілены рамянямі бяспекі. У выніку ДТЗ шэсць чалавек загінула, сем атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці. Кіроўца “Фальксвагена” быў шпіталізаваны з лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі, яго пасажыр — з менш цяжкімі.
Следча-аператыўная група працавала на месцы здарэння на працягу сутак.
Паводле інфармацыі СК, праведзеныя ў рамках расследавання эксперыменты пацвердзілі, што “кіроўца маршрутнага таксі меў аб’ектыўную магчымасць своечасова заўважыць аўтапоезд, што рухаўся ў спадарожным кірунку, пазначаны пробліскавым маячком аранжавага колеру”.
Паведамляецца, што на допытах кіроўца маршруткі “даваў супярэчлівыя паказанні, запэўніваючы следства, што ў ДТЗ вінаваты трактарыст, што кіраваў счэпкай з выключанымі асвятляльнымі прыборамі і без светлавых элементаў”. Яго словы былі абвергнутыя паказаннямі відавочцаў.
Следства высветліла, што кіроўца аўтобуса рухаўся з перавышэннем хуткасці — на 11 км/г (на гэтым участку дарогі максімальная дазволеная хуткасць — 90 км/г). Ён таксама “праявіў няўважлівасць і неабачлівасць да дарожнай абстаноўкі і яе змяненняў, не забяспечыў пастаяннага кантролю за бяспечным рухам”. Заяўлена, што мужчына кіраваў транспартным сродкам з няспраўнасцямі тармазной сістэмы і хадавой часткі, пры наяўнасці якіх аўтамабіль забаронена эксплуатаваць.
Пацярпелыя, як высветлілі следчыя, неаднаразова прасілі кіроўцу знізіць хуткасць, аднак ён іх звароты ігнараваў. Высветлілася, што адна з пасажырак, спалохаўшыся манеры кіравання абвінавачанага, адмовілася ад паездкі і пакінула мікрааўтобус незадоўга да аварыі.
Фігуранту выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, цяжкага цялеснага пашкоджання, смерць дзвюх або больш асоб). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў. Акрамя таго, магчымае пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Паводле інфармацыі СК, мужчына віну не прызнаў.
11 кастрычніка 2025 года стала вядома, што пасля гэтай аварыі Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе службу па ўсёй краіне. 14–22 кастрычніка прайшлі “прафілактычныя мерапрыемствы па падвышэнні бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі ў рэгулярных міжгародніх і прыгарадных зносінах”.
Паведамлялася таксама, што падчас расследавання крымінальнай справы пройдзе праверка транспартнай кампаніі, аўтамабіль якой трапіў у аварыю.
- Эканоміка
- ГрамадстваСтаршыні КДК будзе даручана распачаць крымінальную справу за падзеж жывёлы на сельгаспрадпрыемстве "Забалацце 2010" у Рэчыцкім раёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на перадапошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2026 годзе ВНУ Беларусі прымуць на 400 платнікаў менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы “з упорам на прафілактыку”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы "з упорам на прафілактыку" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: За апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм скараціўся ў тры разы, смяротны — у два (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



