Расія зноў не прапусціла партыю буйной рагатай жывёлы з тэрыторыі Беларусі

24 красавіка, Позірк. Пра спыненне чарговай спробы правезці з парушэннем партыю буйной рагатай жывёлы (БРЖ) з тэрыторыі Беларусі паведаміла Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага падраздзялення ведамства, у РФ спрабавалі незаконна ўвезці 16 галоў БРЖ. Парушэнне зафіксавана падчас правядзення кантролю ў вёсцы Лабок (Пскоўская вобласць РФ) на мяжы з Беларуссю. Адзначаецца, што гэта трэці такі выпадак (перыяд не пазначаны; імаверна, ад пачатку года менавіта ў гэтай лакацыі).
“Ва ўсіх выпадках па выніках ветэрынарнага кантролю дзяржаўнымі інспектарамі фіксаваліся парушэнні ў частцы перамяшчэння сельскагаспадарчых жывёл без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх паходжанне, правядзенне неабходных даследаванняў, вакцынацый і апрацовак, а таксама адсутнасць сродкаў ідэнтыфікацыі (біркі, вышчыпы, кляйма), — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, БРЖ перавозілася ў неабсталяваных для іх транспартавання аўтатранспартных сродках, а маршрут іх перавозкі не ўзгадняўся з Рассельгаснаглядам”.
“Перамяшчэнне сельскагаспадарчых жывёл па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забароненае, аформленыя акты пра вяртанне грузу. Усе жывёлы былі вернутыя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — адзначылі ў службе.
У сакавіку Паўночна-Заходняе ўпраўленне Рассельгаснагляду не ўпусціла ў краіну чатырох кароў з Беларусі, у лютым — восем. Ва ўсіх трох выпадках кантроль праводзіўся ў вёсцы Лабок.
21 студзеня расійскае ведамства вярнула ў Беларусь шэсць быкоў галштынскай пароды, летась 30 снежня было затрымана і пасля вернута 24 каровы. Абодва выпадкі адбыліся ў Бранскай вобласці.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

