Украіна і Расія зноў абмяняліся палоннымі на тэрыторыі Беларусі
24 красавіка, Позірк. Украіна і Расія зноў абмяняліся ваеннапалоннымі 24 красавіка на тэрыторыі Беларусі, паведамляюць крыніцы з абедзвюх краін.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што “193 вайскоўцы Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, Нацыянальнай паліцыі і Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту” вяртаюцца ў краіну. “Яны абаранялі Украіну на розных кірунках. Маюцца і тыя, супраць каго Расія ўзбудзіла крымінальныя справы, маюцца параненыя”, — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Паводле інфармацыі Міністэрства абароны РФ, 193 расійскія вайскоўцы “знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога”. Пасля яны “будуць дастаўленыя ў РФ для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах” Мінабароны.
Ваеннае ведамства паведаміла, што “пасрэдніцкія намаганні гуманітарнага характару пры вяртанні расійскіх вайскоўцаў з палону” аказалі ЗША і ААЭ.
Гэта пяты ад пачатку года абмен украінскімі і расійскімі палоннымі праз тэрыторыю Беларусі.
Першы ў 2026 годзе абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і РФ праз Беларусь адбыўся 5 лютага (157 чалавек з кожнага боку), другі — 5 сакавіка (па 200), трэці — 6 сакавіка (па 300), чацвёрты — 11 красавіка (па 175 вайскоўцаў і 7 цывільных).
12 красавіка ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” выйшаў рэпартаж, з якога вынікала, што расійскія вайскоўцы, якія вызваляюцца з украінскага палону, праходзяць лячэнне ў Гомелі.
- Эканоміка
- ГрамадстваСтаршыні КДК будзе даручана распачаць крымінальную справу за падзеж жывёлы на сельгаспрадпрыемстве "Забалацце 2010" у Рэчыцкім раёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на перадапошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2026 годзе ВНУ Беларусі прымуць на 400 платнікаў менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы “з упорам на прафілактыку”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы "з упорам на прафілактыку" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: За апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм скараціўся ў тры разы, смяротны — у два (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



