Мінск 20:09

Кіроўца мікрааўтобуса загінуў у аварыі 24 красавіка ў Мінску

Фота: ДАІ

24 красавіка, Позірк. Пра смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне 24 красавіка ў сталіцы паведамляе Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

Трагедыя здарылася ранкам у раёне дома № 21 на вул. Казінца. Паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “ГАЗ”, у якім не было пасажыраў, у дарозе згубіў прытомнасць. Яго транспарт сутыкнуўся з аўтамабілем “Фольксваген”, што рухаўся ў тым жа кірунку.

Паведамляецца, што ад удару “ГАЗ” выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў “металічную агароджу і святлафорны аб’ект”. Кіроўца мікрааўтобуса памёр на месцы.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска і следча-аператыўная група.

Падзяліцца: