КДБ прызнала Выдавецтва Gutenberg Publisher “экстрэмісцкім фарміраваннем“

23 лютага, Позірк. Выдавецтва Gutenberg Publisher прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем” паводле рашэння Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 16 лютага. Адпаведнае дапаўненне ў спіс такіх фарміраванняў унесена 23 лютага.
Адзначаецца, што да стварэння выдавецтва маюць дачыненне галоўны рэдактар Валянціна Андрэева і кіраўнік ініцыятывы imago.by Ілля Андрэеў.
У спіс, які знаходзіцца на сайце МУС, унесеныя сайт выдавецтва gutenbergpublisher.eu, а таксама яго акаўнты ў сацсетках — “ЦікТоку“, “Фэйсбуку“, “Тэлеграме“, “Інстаграме“ і “Трэдс“.
“Я ў шоку, — адрэагавала Андрэева ў “Фэйсбуку“. — Не буду храбрыцца: мне нядобра ад гэтай навіны“.
Gutenberg Publisher — беларускае выдавецтва, якое працуе ў Кракаве. Сярод іншага выпусціла пераклад на беларускую мову рамана Джорджа Оруэла “1984“, а таксама “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, зборнік экс-палітвязня Андрэя Скурко, раманы Сашы Філіпенкі. Выдавецтва стала 332-м “экстрэмісцкім фарміраваннем” у спісе.
У апошнія дні праваабаронцы паведамлялі пра ганенні на кнігавыдаўцоў у Беларусі.

- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
