У спіс “экстрэмістаў” дададзеныя 22 чалавекі

20 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 20 сакавіка дадало ў “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 22 чалавекі. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.424 пазіцыі.
Шэсць чалавек унесеныя ў спіс з пазнакай “адбывае пакаранне”. У іх ліку палітвязні Аляксандр Бігель (прыгавораны да 1,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 368, 130 і 3614 Крымінальнага кодэкса, падрабязнасці справы невядомыя) і Ілля Дындзікаў (3 гады зняволення паводле арт. 3614 КК па “справе Беларускага Гаюна”).
Палітвязень Ян Пацюпа ўнесены ў спіс з пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць аб вынясенні прысуду, не звязанага з пазбаўленнем волі. Ён абвінавачваўся паводле арт. 342 і 3614 КК (“справа Беларускага Гаюна”).
Адбываюць пакаранне таксама ўнесеныя 20 сакавіка ў спіс “экстрэмістаў” Дзмітрый Вялаў (арт. 3614, 367 і 130 КК), Даніла Цыганкоў (арт. 368, 130 і 1301), Сяргей Рабцаў і Дзмітрый Луговіч (абодва — арт. 3614).
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” ў спіс унесеныя асуджаныя паводле арт. 3614 КК Тарас Беражны, Сцяпан Гец, Дзмітрый Мушынскі, Віктар Зубар, Аляксандр Стралецкі, Канстанцін Фёдараў, Павел Баразна, Міхаіл Масалевіч, Уладзіслаў Пучкоў, Антон Зотаў, Ігар Фядуцік, Дзмітрый Бурак, Сяргей Заруба і Дзмітрый Калтуневіч, а таксама асуджаны паводле арт. 342 і 174 КК Арцём Майсюк.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі рэгулярна папаўняе спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх фарміраванняў” і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы “аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій”, адзначалася ў студзеньскім дакладзе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;
арт. 174 — ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ў тым ліку спыніў свае паўнамоцтвы;
арт. 368 — абраза прэзідэнта, які ў тым ліку спыніў свае паўнамоцтвы.


- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

