Частка дэпартаваных 19 сакавіка ў Літву палітвязняў хоча легалізавацца ў Польшчы — АПК
20 студзеня, Позірк. Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) і Офіса Святланы Ціханоўскай (ОСЦ) “ажыццяўляюць камунікацыю па пытанні легалізацыі вызваленых палітвязняў у Польшчы”. Пра гэта 20 сакавіка паведаміў АПК.
Удакладняецца, што намеснік кіраўніка кабінета Павел Латушка “вядзе камунікацыю з Міністэрствам замежных спраў і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання Польшчы па пытанні прыёму вызваленых і дэпартаваных у Літву 19 сакавіка палітычных зняволеных, якія выказалі жаданне далейшай легалізацыі на тэрыторыі Польшчы”.
“Узаемадзеянне з вызваленымі палітычнымі зняволенымі і з праваабарончымі арганізацыямі ў вырашэнні дадзенага пытання ў Літве ажыццяўляюць прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дыпламатычны саветнік ОСЦ Дзяніс Кучынскі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 засталося ў Беларусі, а 15 было адпраўлена ў Літву.
Былі дэпартаваныя ў суседнюю краіну Кацярына Бахвалава (Андрэева), Кірыл Казей, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Кубараў, Мікалай Куляшоў, Анастасія Лойка, Сяргей Маўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Марфа (Марыя) Рабкова, Кім Самусенка, Павел Шпетны, Валянцін Стэфановіч, Дзяніс Жалязко і Мікіта Залатароў.
У верасні 2025 года 13 вывезеных у Літву чалавек таксама звярнуліся ў АПК з просьбай аказаць садзейнічанне легалізацыі ў Польшчы.
Тады Латушка заяўляў у каментарыі “Позірку” аб папярэдняй дамоўленасці аб тым, што польскі бок “будзе старацца спрыяць легалізацыі тых палітычных зняволеных, якія выйшлі з турмаў у Беларусі”, і “не будзе ўжываць да іх Дублінскую папраўку” (Дублінскі рэгламент вызначае, якая краіна ЕС нясе адказнасць за разгляд заявы аб наданні міжнароднай абароны або прытулку, каб прадухіліць падачу некалькіх заяў у розных краінах і ўстанавіць адзіную адказнасць за разгляд кожнай заявы).

- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

