У Польшчы арыштаваны грамадзянін Беларусі, абвінавачаны ў дапамаганні нелегальнаму перасячэнню польска-літоўскай мяжы

25 сакавіка, Позірк. 29-гадовы грамадзянін Беларусі і 55-гадовы грамадзянін Балгарыі арыштаваныя на тры месяцы ў Сейнах (Падляскае ваяводства Польшчы) за дапамогу нелегальнаму перасячэнню польска-літоўскай мяжы.
Як паведаміла памежная ахова Польшчы, грамадзяне былі затрыманыя 23 сакавіка. Пасля заканчэння тэрміну арышту абодва павінны пакінуць краіну. Беларусу забаронены ўезд у Шэнгенскую зону на 10 гадоў, балгарыну ў Польшчу — на 5 (Балгарыя ўваходзіць у Шэнгенскае пагадненне). У выпадку парушэння забароны ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
У паведамленні адзначаецца, што з пачатку 2026 года Падляскі аддзел памежнай аховы затрымаў 18 арганізатараў і памагатых нелегальнай міграцыі.
Паводле падлікаў “Позірку“, праведзеных на падставе штодзённых аператыўных звестак памежных службаў суседніх краін Еўрасаюза, за гэты перыяд зафіксавана 85 спробаў незаконнай міграцыі грамадзян трэціх краін з Беларусі на літоўскую тэрыторыю. У Польшчу з Беларусі спрабавала трапіць больш за 150 чалавек.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


