Мінск 23:08

Долар і юань падаражэлі на таргах 26 сакавіка

Фота: latinamericanpost.com

26 сакавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 сакавіка 2026 года.

Курс долара вырас да 2,9652 рубля (+0,51%; +0,0151), юаня — да 4,3387 за 10 (+1,26%; +0,0539).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6501 за 100 (-0,41%; -0,0151), еўра — да 3,4123 (-0,23%; -0,0077).

На мінулым працоўным тыдні (16-20 сакавіка) каціроўка долара вырасла на 2,58% (з 2,9332 да 3,0088), еўра — на 3,09% (з 3,3625 да 3,4664), юаня — на 2,39% (з 4,3001 да 4,4028 за 10); расійскага рубля — знізілася на 2,55% (з 3,6972 да 3,6029 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: