Мінск 02:24

Палітвязнямі прызнана яшчэ дзевяць чалавек

25 сакавіка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць у сувязі з інфармацыяй аб вынясенні абвінаваўчых прысудаў прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ дзевяць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна“.

У адпаведны спіс унесены прыгавораныя да пазбаўлення волі:

паводле арт. 130, 368, 369, 361, 3611 Крымінальнага кодэкса — Віталь Каляда (тэрмін невядомы);

паводле арт. 130, 3614Барыс Крыцкі (7 гадоў);

паводле арт. 357 — Анжэла Агарок і Ірына Якаўлева (8,5 года кожная), Вікторыя Грынько (9 гадоў), Вольга Вераб’ёва (8 гадоў і 3 месяцы);

паводле арт. 243, 3691 — КК Уладзімір Захараў (тэрмін невядомы).

Акрамя таго, статус палітвязня атрымалі Вольга Харламава (палітолаг, узятая пад варту і знаходзіцца ў СІЗА паводле арт. 356 КК, раней аб затрыманні не паведамлялася) і Уладзіслаў Вакульчык (застаецца ў зняволенні па заканчэнні тэрміну пакарання).

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць гэтых людзей, спыніць іх крымінальны пераслед; вызваліць усіх палітвязняў, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарны перыяд; спыніць рэпрэсіі.

Акрамя “Вясны” заяву падпісалі Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва” і Lawtrend.

24 сакавіка палітвязнямі было прызнана шэсць чалавек.

На 25 сакавіка ў спісе “Вясны“ 898 палітвязняў.

Даведка “Позірку“:

арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;

3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

356 — здрада дзяржаве;

368 — абраза прэзідэнта, які ў т.л. спыніў свае паўнамоцтвы;

369 — абраза прадстаўніка ўлады.

Падзяліцца: