Дарадца Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях накіроўваецца ў Вашынгтон

30 сакавіка, Позірк. Візіт свайго дарадцы па дыпламатычных пытаннях Дзяніса Кучынскага ў Вашынгтон анансавала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 30 сакавіка ў Сейме Літвы на адкрыцці круглага стала “Беларусь і Літва: выклікі і/або магчымасці”.
Паводле слоў палітыка, дэмсілы прапануюць формулу, згодна з якой “амерыканскія санкцыі — каб вызваліць людзей, еўрапейскія санкцыі — каб вызваліць краіну”.
Спікер адзначыла, што “амерыканскія санкцыі ўводзіліся ў асноўным за парушэнні правоў чалавека, а еўрапейскія — за вайну і гібрыдныя атакі”. Таму, падкрэсліла яна, “еўрапейскія санкцыі маюць заставацца ў сіле, пакуль не адбудуцца сапраўдныя сістэмныя змены ў Беларусі”, якіх пакуль “не бачым ані блізка”.
“Так, некаторыя амерыканскія санкцыі былі знятыя ў абмен на жыцці людзей. Але еўрапейскія санкцыі нашмат мацнейшыя і важнейшыя для Беларусі, — заявіла яна. — І тут мае ключавое значэнне прынцыповая пазіцыя Літвы па транзіце калію. Калі еўрапейскія санкцыі будуць знятыя цяпер, гэта толькі дасць Лукашэнку і Расіі больш грошай на рэпрэсіі і вайну”.
“Мы працягнем размаўляць з нашымі амерыканскімі партнёрамі, даводзячы, чаму важна, каб на Літву і на краіны ЭЗ не аказваўся ціск у гэтым пытаньні. Сёння мой дарадца Дзяніс Кучынскі накіроўваецца ў Вашынгтон, каб у Белым доме абмеркаваць у тым ліку і гэтае пытанне”, — дадала палітык.
Ціханоўская падкрэсліла, что вызваленне вязняў ёсць прыярытэтам, але “трэба дамагчыся поўнага спынення рэпрэсій у Беларусі”, патрэбная поўная амністыя, “каб тысячы беларусаў у Польшчы і Літве маглі бяспечна вярнуцца дадому”. “І мы павінны на гэтым настойваць, а не заахвочваць дыктатара браць новых закладнікаў”, — сказала палітык.
Па выніках сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам 19 сакавіка ў Мінску Лукашэнка памілаваў 250 зняволеных, з якіх 235 было дазволена застацца на радзіме, а 15 вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу).
У адказ адміністрацыя Дональда Трампа паабяцала зняць яшчэ частку санкцый — з “Белінвестбанка”, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія” і Беларускай калійнай кампаніі (БКК). 26 сакавіка ЗША афіцыйна знялі абмежаванні з “Беларуськалія” і БКК. Акрамя таго, знятыя санкцыі з украінскага “Аграросквіту” (Кіеў) — даччынага прадпрыемства БКК.
Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што “ніколі ні на якім узроўні” не абмяркоўвала з Коўлам транзіт угнаенняў з Беларусі — для гэтага “няма ўмоў”, бо ў дачыненні да беларускага калію дзейнічаюць санкцыі ЕС.
Перавозка ўгнаенняў праз літоўскую тэрыторыю магчымая толькі пасля прыняцця адпаведнага рашэння “ўсім блокам Еўрасаюза”, дадала палітык.

- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 30 сакавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

