Прэзідэнт Літвы заявіў пра магчымасць дыялогу з Беларуссю пры выкананні шэрагу ўмоў

2 красавіка, Позірк. Калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі “сапраўды прадэманструе” намаганні па нармалізацыі стасункаў, “прынамсі, без стварэння напружанасці свайму суседу”, у Літве расцэняць гэта як знак добрай волі, заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа.
Палітык, словы якога прыводзіць партал навін Delfi, дапусціў магчымасць, што Літва пачне дыялог з рэжымам у Мінску, “але для гэтага маюць быць вельмі дакладныя ўмовы”.
“Тыя, што існуюць на гэты момант, вельмі далёкія ад тых, якія можна было б прадставіць для пачатку дыялогу, — канстатаваў ён. — Я б сказаў, што нам варта вельмі канкрэтна заявіць, што калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе [прылётаў у літоўскую паветраную прастору, з кантрабандай метэаралагічных] шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, усе [раней захраслыя на беларускай тэрыторыі літоўскія] фуры шчасна вернуцца ў Літву, <…> мы расцэнім гэта як знак добрай волі”.
У інтэрв’ю LRT, апублікаваным 27 сакавіка, спецыяльны прадстаўнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заклікаў Вільнюс да сустрэчы з уладамі ў Мінску на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
Галоўны дарадца Наўседы Аста Скайсгірытэ 31 сакавіка заявіла, што Літве “будзе складана” пайсці на перамовы з Беларуссю без папярэдніх умоў. Яна таксама падкрэсліла, што заклікі ЗША правесці перамовы з рэжымам Лукашэнкі не мелі афіцыйнага характару.
Як паведамлялася раней, на сустрэчы з Наўседам 18 сакавіка Коўл узняў пытанне пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу паміж Вільнюсам і Мінскам.
“Мой адказ быў вельмі ясны, таму што мы добра ведаем гэтага суседа і канкрэтна гэтага дыктатара. Мой пасыл спадару Коўлу заключаўся ў тым, каб вельмі асцярожна трактаваць любыя крокі беларускіх уладаў, паколькі яны паводле сваёй прыроды і праз ідэнтыфікацыю з Расіяй практычна неаддзельныя ад расійскай дзяржавы”, — сказаў літоўскі прэзідэнт.
На яго думку, Беларусь можа паспрабаваць раскалоць еднасць краін НАТО і дамагчыся разыходжанняў у палітыцы ЗША і Еўрасаюза адносна Мінска.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–22 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

