Распачатая крымінальная справа па факце гібелі жанчыны ў Лепельскім раёне
19 красавіка, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце гібелі жанчыны ў Лепельскім раёне (Віцебская вобласць) паведамляе Следчы камітэт.
Справа распачатая паводле ч. 1 арт.139 Крымінальнага кодэкса (забойства).
Пры гэтым, як адзначаецца, супрацоўнікі СК “высвятляюць асобу загінулай”.
Цела жанчыны знойдзена 17 красавіка ў лясным масіве. Паводле папярэдніх звестак, “смерць носіць крымінальны характар”, паведамілі ў ведамстве. Узрост загінулай — 18–40 гадоў, рост — каля 170 см.
“На месцы працавала следча-аператыўная група. Праведзены агляд, канфіскаваныя прадметы і аб’екты, якія маюць значэнне для следства. Для высвятлення абставінаў здарэння прызначаны шэраг экспертных даследаванняў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных Вярхоўнага суда, паводле арт. 139 КК у 2025 годзе было асуджана 138 чалавек, у 2024-м — 174.
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


