Рассельгаснагляд не даў увезці ў РФ з Беларусі крапіву, саджанцы і насенне дэкаратыўных культур

22 красавіка, Позірк. У першай палове гэтага месяца непадалёк ад мяжы з Беларуссю былі спыненыя два аўтамабілі, якія перавозілі 250 кг сушанага лісця крапівы, 393 саджанцы і 220 упаковак насення дэкаратыўных культур, паведаміла 22 красавіка ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях РФ.
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага падраздзялення ведамства, у абодвух выпадках беларускія перавозчыкі транспартавалі грузы без фітасанітарных сертыфікатаў. Крапіва мелася быць дастаўленая з Мінскай вобласці ў Свярдлоўскую вобласць, пасадачны і пасяўны матэрыял — у Маскоўскую вобласць.
Перавозчыкі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 10.2 КаАП РФ за парушэнні правілаў увозу прадукцыі, груз “вернуты на сумежную тэрыторыю да месца адгрузкі”.

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


