Мінск 19:45

Долар, еўра і юань істотна патаннелі пасля доўгіх выходных

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

22 красавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюта патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 красавіка.

Курс долара знізіўся да 2,8108 рубля (-0,82%; -0,0233), еўра — да 3,2725 (-1,58%; -0,0527), юаня — да 4,1267 за 10 (-1,08%; -0,045).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7505 за 100 (+0,25%; +0,0093).

На мінулым працоўным тыдні (13–17 красавіка) каціроўка долара знізілася на 0,8% (з 2,8569 да 2,8341), еўра — на 0,6% (з 3,3452 да 3,3252), юаня — на 0,96% (з 4,21); расійскага рубля — вырасла на 0,03% (з 3,74 да 3,7412 за 100).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: