Прэм’ер Літвы заявіла пра гатоўнасць да дыялогу з Мінскам толькі пры наяўнасці сустрэчнай “добрай волі”

22 красавіка, Позірк. Літва “не будзе імкнуцца да збліжэння з Беларуссю“, пакуль Мінск не прадэманструе “добрую волю”. Пра гэта, паводле інфармацыі LRT, заявіла 22 красавіка прэм’ер-міністр балтыйскай дзяржавы Інга Ругінене.
“Мы не мяняем сваю пазіцыю, і пазіцыя ўрада ясная. Мы гатовыя [да дыялогу], мы проста хочам бачыць добрую волю і з іншага боку“, — удакладніла Ругінене.
“Мы не гаворым аб аднаўленні тых адносін або дыялогу, якія існавалі шмат гадоў таму да вайны, — падкрэсліла прэм’ер. — Гаворка ідзе аб магчымасці нармалізацыі адносін шляхам абмену пэўнымі тэхнічнымі дэталямі, як гэта робяць іншыя краіны, але нават для гэтага неабходныя абставіны і ўмовы, якія павінен выканаць іншы бок“.
Паводле яе слоў, Літва чакае ад Мінска “доўгатэрміновых рашэнняў“ па пытаннях паветраных шароў з кантрабандай, нелегальнай міграцыі і грузавікоў, затрыманых у Беларусі.
“Гэта, па сутнасці, простыя, паўсядзённыя ўмовы, тым больш яны ўзніклі ў выніку дзеянняў самой Беларусі. Мне здаецца, што як толькі яны будуць выкананыя, мы, безумоўна, зможам казаць пра сустрэчу для абмену інфармацыяй“, — заявіла прэм’ер-міністр.
LRT адзначае, што каментарыі Рунгінене рушылі ўслед за інтэрв’ю на гэтым тыдні Дэйвідаса Матулёніса, галоўнага дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, які дапусціў магчымасць дыялогу з Беларуссю на больш нізкім палітычным узроўні.
Разам з тым, паводле слоў Матулёніса, наяўнасць такога дыялогу альбо любога іншага “канкрэтнага кантакту“ не азначае змены літоўскага падыходу. “На дадзены момант у нас сапраўды няма прычын мяняць палітыку. Сам па сабе дыялог не з’яўляецца чымсьці, што дэманстравала б, што мы пачынаем мяняць палітыку. Для гэтага няма ніякіх падстаў“, — падкрэсліў дарадца.
Раней міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што марыць пра выдатныя стасункі з Беларуссю. Рэагуючы на гэтыя словы, прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Беларусі Руслан Варанкоў 20 красавіка сказаў, што Мінск заўсёды выступаў за “добрасуседскія і ўзаемавыгадныя стасункі з Літвой і падзяляе памкненне да іх нармалізацыі”.
Спікер МЗС заявіў пра “поўную гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу”: “Як раней стала вядома са СМІ, літоўскім знешнепалітычным ведамствам прызначаны прадстаўнік для ўзаемадзеяння з Мінскам. Мы чакаем камунікацыі па гэтай лініі. Разлічваем, што сумеснымі намаганнямі мы зможам вывесці двухбаковыя стаскнкі на той узровень, пра які казаў спадар Будрыс”.
Калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі “сапраўды прадэманструе” намаганні па нармалізацыі стасункаў, “прынамсі, без стварэння напружанасці свайму суседу”, у Літве расцэняць гэта як знак добрай волі, заявіў 2 красавіка літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа.
Палітык дапусціў магчымасць, што Літва распачне дыялог з рэжымам у Мінску, “але для гэтага маюць быць вельмі выразныя ўмовы”.
“Тыя, што існуюць на гэты момант, вельмі далёкія ад тых, якія можна было б уявіць для пачатку дыялогу. Я б сказаў, што нам варта вельмі канкрэтна заявіць, што калі ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе [уварвання ў літоўскую паветраную прастору метэаралагічных] шароў [з кантрабандай], не будзе нелегальных мігрантаў, усе [раней захраслыя на беларускай тэрыторыі літоўскія] фуры шчасна вернуцца ў Літву, <…> мы расцэнім гэта як знак добрай волі”, — сказаў Наўседа.
Падзяліцца:


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–22 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

